“Ну хтосьці ж павінен заступіцца за народ, бо ў нас няма каму паскардзіцца”
28.02.2007 13:23
Марыя Іванаўна, в. Квасоўка: “Добры дзень, дарагое маё Радыё Свабода! Малюся Богу за нашу дэлегацыю ў Вашынгтоне. Яны павінны расказаць, як мы жывем, якія зьдзекі з нашых сем’яў. Ну хтосьці ж павінен заступіцца за народ, бо ў нас няма каму паскардзіцца”.
Спадар: “Я хачу выказацца наконт будаўніцтва храма ў Кобрыне ў імя Суворава. Што можна сказаць? Ганьба гэтым крывапіўцам, якія храмы гэтыя будуюць у імя Суворава! Адзін слухач казаў, што ў іх хлеб назвалі “Сувораўскі”. У нашым горадзе таксама быў хлеб з назвай “Сувораўскі”. Я таксама гэтым абураўся. А потым патэлефанаваў на хлебазавод, мы пагутарылі з дырэктарам хлебазаводу наконт назвы хлеба. І што? Ужо няма гэтага хлеба. Я думаю, трэба зьвяртацца ў арганізацыі самому і не чакаць, каб нехта за нас вырашыў гэтыя пытаньні. Так сама патэлефанаваць на хлебазавод і растлумачыць сытуацыю, бо нашы дырэктары ня ведаюць нашай гісторыі. І нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо мы ўсе савецкую адукацыю атрымалі”.
Спадарыня: “Слухач “Свабоды” Ваш напісаў, што нам патрэбная трасянка. Яна як бы выратуе. Я ня згодная. Канечне, гісторыя нас кінула ў трасянку. Але цяпер беларуская мова фактычна забароненая ў Беларусі. Абы дагадзіць расейцам, Крамлю. Была б іншая ўлада, мы б лёгка і спакойна загаварылі б па-беларуску. Ну, можа, акрамя “пятай калёны”. У нас прыгожая мова. Паслухайце: па-расейску “рассвет”, па-беларуску “сьвітанак,” “ранний рассвет” – “досьвітак”. Прыгожа. “Холодное утро” па-беларуску ня проста “халодная раніца, ранак,” а яшчэ кажуць “золак”. Гэта вельмі халодная раніца. Памятаю са свайго далёкага ўжо дзяцінства, як бабуля казала мне: “Сьпі, сьпі! Яшчэ за акном золак, дрыготка”. Або так: “Дзед на досьвітку ўжо ў полі”. Або казала: “Я так шчыравала,” гэта значыць хацела зрабіць прыемнае, дагадзіць. Усяго ня скажаш. У нас прыгожая, багатая мова. Адрачомся на яе на паўрасейскую трасянку, нам не даруюць продкі”.
- “Ну хтосьці ж павінен заступіцца за народ, бо ў нас няма каму паскардзіцца”
- “Супрацьядзьдзе ад “Панарамы” – ваша “Свабода”. А супрацьядзьдзе супраць вашай “Свабоды” – наша “Панарама”.
- "Вяршыня гістарычнага бяспамяцтва – храм у гонар ката"
- Тыднёвы агляд
- "Пабудова храма кату Беларусі Сувораву – вяршыня цынічнага халуізму"
- "Адмова Аляксандра Мілінкевіча ад удзелу ў Кангрэсе дэмсілаў – гэта трагічная памылка"
- "Такое ўражаньне, што лідэры партый вельмі баяцца зьмены ўлады і ўсяляк яе падтрымліваюць, робячы такія разборкі"
- “…будуць яшчэ захады, будзе мяжа з Расеяй, будуць яны імкнуцца зьнішчыць нашага прэзыдэнта”
- “Дарагая “Свабода,” скажыце, як можна чалавеку пражыць за 200 тысяч беларускіх рублёў?”
- “А ці дажывем мы да асуджэньня абаронцаў сталінізму?”
- "Не ламайце крылы маладых, калі хочаце спачуваньня ў старасьці сваёй!"
- “Ці гэта патрыятызм на “Лініі Сталіна” ў фуфайках і пад крывавымі сьцягамі?”
- “Калі чуеш адказы нашага прэзыдэнта на прапановы Захаду, дык адчуваеш, што ніякіх зрухаў у адносінах няма і ў бліжэйшы час ня будзе”
- “Вы ж, адмовіўшыся весьці свой народ за цывілізацыяй, і загналі Беларусь у яму”.
- “Нашы праваахоўныя органы настолькі ўвайшлі ў паляўнічы азарт за маладымі апазыцыянэрамі, што ўжо ня могуць спыніцца”
- "Лукашэнка для Пуціна як цяжкі падлетак, якога Расея спрабуе перавыхаваць"
- “…ваш урад трэба тэрмінова адправіць у адстаўку й на працу на Трактарны завод у ліцейны ці сталеліцейны цэх”