Калі б у пагадненьні было сказана, што зьмянілася назва, і цяпер прадаецца не “Анастасія Слуцкая”, а “Княгіня Слуцкая” тады, напэўна, былі б і грошы
“Фільм зьняты на грошы Лукашэнкі, зь ягонага пазабюджэтнага фонду. То бок, выдаткаваньне грошай было прэрагатывай прэзыдэнта. Мне чамусьці здаецца, што Лукашэнка пра гэта ня ведае, таму што чыноўнікі гэта старанна ад яго хаваюць. Калі б ён даведаўся, ня выключана, сытуацыя была б зьмененая. Хоць ужо нічога зьмяніць нельга: тэрмін дамовы выйшаў, дамова была падпісаная да 2007 году. Калі б у пагадненьні было сказана, што зьмянілася назва, і цяпер прадаецца не “Анастасія Слуцкая”, а “Княгіня Слуцкая” тады, напэўна, былі б і грошы. А тут ня толькі непрафэсійна прадалі. Здаровы сэнс сьведчыць на іншае: усё зроблена наўмысна, напэўна, за якуюсьці плату. Даказаць гэта немагчыма, але факт крыміналу відавочны: дамова складзеная на адну назву, а прадаецца іншая назва. Са згоды студыі”.