Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
23.04.2008
Сіўчыка затрымалі і павезьлі ў Старыя Дарогі
аўтар Любоў Лунёва
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Вячаслава Сіўчыка каля Маскоўскага раённага суду Менску. Яго пасадзілі ў аўтамабіль і ў суправаджэньне яшчэ трох аўтамабіляў павезьлі ў Старыя Дарогі. На Сіўчыка складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемствы.
Рэч у тым, што днямі ў ў вёсцы Дражна Старадароскага быў усталяваны крыж у
памяць людзей, забітых партызанамі ў часе другой сусьветнай вайны
. Крыж прастаяў нядоўга, яго зьнялі невядомыя.
Супраць тых, хто яго ўсталёўваў, завялі адміністрацыйную справу. Для яе разгляду Сіўчыка і павезьлі ў Старыя Дарогі. Пратакол складзены таксама на мясцовага жыхара пэнсіянэра Міколу Пятроўскага.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.