Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
12.05.2008
БАПЦ мае новага япіскапа
аўтар Радыё Свабода
11 траўня 2008 году ў Катэдральным саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью-Ёрк, быў хіратанізаваны ў япіскапскую годнасьць а.архімандрыт Сьвятаслаў (Вячаслаў Логін).
Абрад хіратоніі быў выкананы архіяпіскапам Уманскім і Дэтройцкім Аляксандрам, япіскапам Барыспальскім Пасіем ды япіскапам Г'юстанскім і Тэхаскім Макарыюсам пры ўдзеле вялікай колькасьці сьвятароў і вернікаў
Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
зь Нью-Ёрку, Нью-Джэрзі і Канады.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.