Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

14.05.2008

Лукашэнка ня выпусьціць Казуліна да 2011 году

аўтар Алена Ціхановіч

Такое меркаваньне выказаў Свабодзе палітык Сяргей Скрабец. Скрабец сам мае намер балятавацца на выбарах 2011 году.

Прытым палітык кажа, што ў краіне створаная такая выбарчая сыстэма, якая дазваляе Лукашэнку набіраць у любым галасаваньні 90 працэнтаў. 

Скрабец адрэагаваў і на рэмарку ва ўчорашнім інтэрвію кіраўніка пра тое, што Казулін нібыта адмовіўся выйсьці на свабоду. Гэтую заўвагу, як і саму прапанову, палітык назваў
дэмагагічнай і цынічнай. Паводле яго інфармацыі, Казулін палічыў непрыймальным такую ўмову вызваленьня з-за кратаў, бо яму фактычна прапанавалі  ўцёкі з краіны, як уцёкі чалавека, што мае статус парушальніка заканадаўства і ўцякае прыкрываючыся хваробай жонкі .
 
Сяргей Скрабец як нядаўна абраны намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада зараз наведвае эўрапейскія сталіцы, дзе праводзіць перамовы з кіраўнікамі сацыялістычных партыяў дзеля іх падтрымкі ў справе вызваленьня А.Казуліна і іншых беларускіх палітвязьняў.

Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.