Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
15.05.2008
Моладзевая акцыя ў Менску: два затрыманыя
аўтар Любоў Лунёва
Глеб і Зьміцер, два актывісты незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Бунт”, якія прасілі не называць іх прозьвішчаў, былі затрыманыя байцамі спэцназу міліцыі каля гандлёвага дому “На Нямізе”.
Разам з затрыманымі быў карэспандэнт газэты “Наша ніва” Яраслаў Сьцешык.
Маладыя людзі спрабавалі правесьці сярод мінакоў апытаньне, ці падобныя дыктатары адзін да аднаго.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.