Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
16.05.2008
Арганізацыя беларускіх прадпрымальнікаў зарэгістраваная ў Кіеве
аўтар Вячаслаў Кулік
Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паведаміў “Свабодзе”, што грамадзкая арганізацыяякую ён узначальвае, атрымала афіцыйную рэгістрацыю ва Ўкраіне.
Віктар Гарбачоў удакладняе, што цяпер у Менску ўсталёўваюцца кантакты з амбасадай Украіны ў Беларусі, вызначаецца парадак узаемнага супрацоўніцтва і дапамогі ў станаўленьні новастворанай грамадзкай арганізацыі:
“Пры добрым падыходзе да справы, да 10 тысяч чалавек можна прыцягнуць да дзейнасьці ў гэтай арганізацыі. Асноўная мэта — удзельнічаць у фармаваньні моцнага іміджу сярэдняга і дробнага прадпрымальніцтва. Аказваць садзейнічаньне ў абароне, прыцягваць да грамадзкай дзейнасьці”.
Паводле словаў Віктара Гарбачова, спробы зарэгістраваць у Беларусі кампанію “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” доўжацца другі год. Міністэрства юстыцыі ўжо два разы вяртала заяўнікам дакумэнты, матывуючы гэта іх юрыдычнай недасканаласьцю.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.