Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
24.07.2008
На “Прессбол” будуць працаваць замежныя карэспандэнты
аўтар Ягор Маёрчык
Буйнейшае спартовае выданьне Беларусі “Прессбол” так не атрымала акрэдытацыю на Гульні ў Пэкіне. Галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў кажа , што Алімпіяду газэта будзе асьвятляць сіламі замежных журналістаў.
“Мы нанялі некалькі замежных карэспандэнтаў, якая акрэдытаваныя ад іншых выданьняў. – гаворыць спадар
Беражкоў
. “Ведаючы пра нашыя праблемы, журналісты зь іншых выданьняў зь меркаваньняў салідарнасьці вырашылі нам дапамагчы. У тым ліку і кітайскія журналісты”.
”Асьвятленьне нават будзе лепшае, чым у мінулыя гады”, - абяцаў галоўны рэдактар
“Прессболу”
.
28 лютага газэту пазбавілі двух месцаў на Алімпіядзе. Такое рашэньне прыняў выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Афіцыйная падстава -
артыкул мэдалісткі Алімпійскіх гульняў у біятлёне Сьвятланы Парамыгінай «Алімпійская сьметніца».
За вяртаньне акрэдытацыі выступіла сто вядомых беларускіх спартоўцаў, пераможцаў і мэдалістаў Алімпіяд і чэмпіянатаў сьвету. Аднак яны нічога не дамагліся.
“Акрэдытацыю на Алімпіяду ў Пэкін прайшлі ўсё СМІ. Тэма закрытая», — цытаваў
БелаПАН
словы міністра спорту
Аляксандра Грыгарава
30 красавіка.
«Гэтае пытаньне закрытае для міністра Грыгарава, але не для нас”, - у сваю чаргу казаў спадар Беражкоў.
Калі
НАК
прыняў рашэньне па “Прессболу”, галоўны рэдактар выданьні заявіў, што сыдзе з журналістыкі, калі акрэдытацыі ня вернуць.
“Я абяцаў дзьве рэчы. Яшчэ і асьвятліць алімпійскія гульні лепей за іншыя беларускія выданьні. Пакуль я не выканаю гэтая абяцаньне гаварыць пра другое я не магу. Я спачатку асьвятлю гульні лепей за ўсіх, а пасьля ўзгадаю пра другое абяцаньне”, - заявіў у інтэрвію “Свабодзе” Ўладзімер Беражкоў.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.