Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
24.07.2008
“Малады фронт” часова выходзіць з “Эўрапейскай кааліцыі”
аўтар Радыё Свабода (Менск)
На час выбарчае кампаніі незарэгістраваная арганізацыя прыпыняе сяброўства ў кааліцыі.
“Рашэньне гэтае прынятае ў сувязі з тым, што моладзевы рух праводзіць актыўную кампанію па байкоце парлямэнцкіх "выбараў", у той час, калі
"Эўрапейская кааліцыя"
ў іх удзельнічае”, - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МФ.
Аднак разам з гэтым прадстаўнікі моладзевага зьвязу кажуць, што "Эўрапейская кааліцыя" “найбольш ідэйны і вольны ў прыняцьці сваіх рашэньняў грамадзка-палітычны хаўрус дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, да супрацы зь якімі
“Малады Фронт”
вернецца па завяршэньні парлямэнцкае кампаніі”.
У склад Эўрапейскай кааліцыі ўваходзяць аргкамітэт па стварэньні
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)
,
аргкамітэт па стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу
,
аргкамітэт па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі
.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.