Ён выпытваў пра маю вучобу ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, выглядала гэта нібы так, мімаходзь
“Ён выпытваў пра маю вучобу ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, выглядала гэта нібы так, мімаходзь. Як у вас адбываецца сэсія, а колькі вам плацяць за сэсію, а як вы кантрольныя здаяце ды дзе вы там жывяце. Я ў яго пытаюся, навошта гэта вам усё. А ён адказвае: “Так проста цікаўлюся ў добрай дзяўчыны”. Потым я запытаўся, чаму вас цікавіць маё асабістае жыцьцё, а ён адказаў: “Гэта тычыцца дзяржаўнай бясьпекі, і я не магу адказаць на вашы пытаньні”
“Дзе працуеце, а што завод выпускае, што прадае, сябрам якіх грамадзкіх арганізацыяў вы зьяўляецеся. Пытаўся: “А можа, якія грошы ў грамадзкіх арганізацыях атрымлівалі?” Я яму адказваю: “Якія могуць быць грошы ў грамадзкіх арганізацыях, бо гэта проста грамадзкія арганізацыі”. Потым я запытаўся, чаму вас цікавіць маё асабістае жыцьцё, а ён адказаў: “Гэта тычыцца дзяржаўнай бясьпекі, і я не магу адказаць на вашы пытаньні”.