Блогі / Юры Дракахруст

Нататкі на палях “Акцэнту”

03.03.2008 11:44

Выбары – гэта заўсёды ростані. Ростані нават тады, калі ўсё на іх вырашана наперад, калі яны па сутнасьці фарс, уцарэньне, дэманстрацыя народнай ляяльнасьці старому ці новаму ўладару.


І вось напярэдадні расейскіх выбараў мне прыйшло ў галаву паразмаўляць зь вялікай плоймай не апошніх у Расеі экспэртаў наконт таго, якімі, на іх погляд, будуць дачыненьні іх бацькаўшчыны з нашай пасьля 2 сакавіка.

Адразу скажу, што набор суразмоўцаў, відаць, не зусім рэпрэзэнтатыўны, сярод іх не было ні зацятых “патрыётаў”, ні прадстаўнікоў выразнай дэмакратычнай апазыцыі Крамлю. Але гэта і не адна палітычная плынь, у сваіх расейскіх справах тыя, каму я задаваў свае пытаньні, займаюць даволі розныя палітычныя пазыцыі, аднак прадстаўляючы разам пэўны мэйнстрым, галоўны накірунак расейскай палітычнай думкі.

Ня ведаю, як вас, а мяне ў гэтым шматгалосым хоры зьдзівіла рэдкая зладжанасьць што да беларуска-расейскіх дачыненьняў, прынамсі, да пэрспэктываў і магчымасьцяў палітычнага аб’яднаньня. Наконт пажаданасьці ці непажаданасьці такога зьліцьця думкі якраз розныя, адны (шчыра або не) кажуць пра волю народаў да аб’яднаньня, іншыя (зноў жа шчыра або не) кажуць пра тое, што і задарма, на іх погляд, Расеі Беларусь не патрэбная.

Але вось наконт магчымасьці такога сцэнару – дзіўнае адзінадушша: гэтага ня можа быць. Чаму? Калі каротка – таму што Лукашэнка. Некаторыя пры гэтым прыгадваюць пра інтарэсы беларускай уладнай эліты і грамадзтва ў цэлым, але паводле гэтых экспэртаў у пытаньні захаваньня дзяржаўнасьці і эліты і грамадзтва падтрымліваюць лідэра, ці па меншай меры не ствараюць яму ў гэтым перашкодаў.

А з Лукашэнкам, на думку расейскіх экспэртаў, атрымліваецца вельмі проста.

Аддаць яму за аб’яднаньне столькі, колькі ён хоча, немагчыма зыходзячы з інтарэсаў расейскай палітычнай эліты, дый з інтарэсаў незалежнай ад Беларусі расейскай дзяржавы таксама (“гэта і надта шмат і надта канфліктна”, паводле выразу Сяргея Маркава). А прымусіць яго пайсьці на аб’яднаньне на расейскіх умовах Расея ня мае рэсурсаў.

У гэтым, дарэчы, цікавае адрозьненьне ад меркаваньняў некаторых беларускіх эмігрантаў у Маскве, паводле якіх магутная Расея магла б дамагчыся ад хілай Беларусі чаго заўгодна хоць заўтра. У той жа час карэнныя “русакі” бачаць хутчэй абмежаваньні магчымасьцяў сваёй краіны ў гэтым накірунку, абмежаваньні і зьнешнія - у іх вачах Беларусь не выглядае такой ужо слабой, і ўнутраныя – Крэмль можа дазволіць сабе не любыя дзеяньні адносна заходняй суседкі.

На гэта, праўда, можна сказаць, што сярод апытаных мной экспэртаў неяк не знайшлося ніводнага з прозьвішчамі Пуцін ці Мядзьведзеў, а таму і меркаваньні і прагнозы іх каштуюць няшмат: вырашаць у Крамлі выцягнуць саюзны праект з “даўгой скрыні”, дык і не спытаюць разумнікаў, што ўдзельнічаюць у “Праскім акцэнце”. На такі патэнцыйны закід адкажу, што, па-першае, важныя дзяржаўныя рашэньні ў Расеі ўсё ж прапрацоўваюцца на экспэртным узроўні, так што як раз гэтых ці да іх падобных адмыслоўцаў як раз і спытаюць. А, па-другое, сабраныя мной меркаваньні – гэта ня толькі ацэнкі, гэта і індыкатар настрою расейскай эліты, тых, хто вызначае, у чым палягаюць інтарэсы іх краіны і як яны суадносяцца зь яе магчымасьцямі. Ня ў тым нават справа, што аўтарытарная ўлада ня можа зрабіць нешта, што не адпавядае супольнаму меркаваньню эліты, у прынцыпе можа, справа ў тым, што проста ня прыйдзе ў галаву гэта рабіць.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Стась
03.03.2008 21:00

Шаноўны спадар Дракахруст, вялікі дзякуй за паерадачу. Цікавы набор маналёгаў, але аргумент “Толькі Лукашэнка замінае” – чысцейшая бздура. Слушна, што фармальна незалежная Беларусь пакуль яшчэ патрэбная Крамлю ў знешняе палітыцы. Толькі з гэтае нагоды яна яшчэ існуе. Пры жвданьні магчымы варыянт розных “спецаперацый” – гэта ня ёсьць праблемаю.
Апошнім часам па расейскаму тэлебачаньню прагучаў адносна новы і рэальны аргумент – узтнікненьне вялікага “сепаратысцкага руху” пасьля паглынаньня Беларусі. Мае асабістыя спадзевы ў справе “саюзнае дзяржавы” толькі на гэтую цьвярозую пазіцыю і юрыдычны грунт – існаваньне і дзейнасьць Рады БНР. Бо пасьля 1996 году правамоцнасьць Рэжыму ёсьць сумнеўнаю.


Імя:: RADA
04.03.2008 00:19

З нашай краінай прыйдзецца пачакаць, што да глябальных геапалітычных зменаў. Дачакаемся спярша, пакуль Расея паглыне Абхазію, Асетыю, а потым - паглядзім. Ці з іншага боку - ваеннай аперацыі ў Іране, тады будзе бачна.
А што нам трымацца за незалежнасць пры Лукашэнку?


Імя:: Стась
04.03.2008 07:36

2-RADA. Трохі правакацыйна выказваецеся, але ... У Саакашвілі сваіх “штыхоў” і памагатых хапае. І Каўказ Ресея “ўзрываць” ня будзе – ўвесь Поўдзень выбухне. Што да нас, то мы ёсьць незалежнаю краінаю? Расея мае ў нас роўна столькі колькі зарас хоча мець. Эакамічную экспансію стрымлівае толькі зьнешнепалітычная неабходнасць мець Беларусь як фармальна самастойнае нейкае ўтварэньне. Мы зарас “недакраіна”. Доказ – мажлівасці Ўладнага Клану: а) ўнутраная палітыка – толькі паліцэйскія функцыі, гэта трыманьне тытульнае нацыі ў максімальна “опущенном” стане і руйнаваньне любых парасткаў грамадзянскае супольнасці, як такое; б) самастойная зьнешняя палітыка для іх проста неіснуе. Усе іх “рухі цела” адбываюцца ў межах узгодненага і таму дазволенага. Некалькі месяцаў таму аналітыкі балбаталі пра “Калектыўнага Пуціна” і ці будзе “Калектыўны Лукашэнка”? Я б ў іх спытаў, а каму патрэбны “Калектыўны Лукашэнка”, калі ёсьць Калектыўны Пуцін? А ён такі ёсць! Так што ўсё мы робім правільна, будуем хто як як можа грамадзянскую супольнасць і “шануем сваё”. То бок кожны ідзе мажлівым шляхам да грамдства бяз прыгнёту і страху. Ўладная ж хеўра даўно прадалася за “нафтавае бабло”. І дзякуй Богу, што вы проста “RADA” а не Рада БНР!


Імя:: Валеры ГРЫЦУК
04.03.2008 14:12

Вось за Гэту перадачу "ПА". спадар Дракахруст, дзякуй.
Асабліва за Радзіхоўскага.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ