Эканоміка

“Белтрансгаз” церпіць ад скарачэньня паставак з Расеі ва Ўкраіну

03.03.2008 16:30

Даходы “Белтрансгазу” могуць скараціцца на 140 тысяч даляраў у суткі з-за канфлікту паміж “Газпромам” і Украінай.


Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" заявіў прадстаўнік “Белтрансгазу”. Паводле яго частка расейскага газу, які пастаўляецца ва Ўкраіну, ідзе праз Беларусь. З сёньняшняга дня “Газпром” скараціў пастаўкі газу ва Ўкраіну, у прыватнасьці, пастаўкі праз беларускую газавымяральную станцыю “Мазыр” скарочаныя на 16 мільёнаў кубамэтраў у суткі.
 
 
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb