Эканоміка

Беларусь губляе грошы ад рашэньня “Газпрома”

05.03.2008 14:15

Зьмяншэньне паставак газу на Украіну часткова закранула і Беларусь. Пра гэта сёньня заявіў генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Уладзімер Маёраў у інтэрвію БелТА


Ён паведаміў, што частка расейскага газу, які ідзе на Украіну, транзытам праходзіць праз Беларусь. “Цяпер ёсьць некаторае скарачэньне транзыту, але нязначнае,”  - сказаў спадар Маёраў. Аднак канкрэтных лічбаў ён не назваў.

“Мне не хацелася б распальваць гэтае пытаньне”, – сказаў Уладзімер Маёраў. І дадаў, што размова ідзе пра ўпушчаны прыбытак “Белтрансгазу” ад транзытных паслугаў.

Што тычыцца паставак газу на Беларусь, дык, паводле спадара Маёрава, яны ажыцьцяўляюцца ў поўным аб’ёме, а разьлікі робяцца згодна з падпісаным кантрактам.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ