Грамадзтва

Васіль Сёмуха: «Дзень Волі – гэта сьвята душы»!

06.03.2008 12:25

Праз тры тыдні надыдуць 90-я ўгодкі стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як лепей адзначыць беларусам Дзень Волі? Чым ёсьць для іх 25 сакавіка? На гэтыя пытаньні сёньня адказвае беларускі перакладчык Васіль Сёмуха.


Сёмуха: “Трэба быць у гэты дзень шчасьлівым, вясёлым, радасным!!! Радавацца, што сьвята – ёсьць! Радавацца, што чалавек – жыве! І...ўсё прыходзіць, усё прыходзіць само! Трэба проста сьвяткаваць і запрашаць сваіх знаёмых далучацца да гэтага сьвята таксама. Бо гэта – вялікае сьвята. Сьвяткаваць: выпіць гарэлкі, ды схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына... Карацей, як сьвяткуюцца ўсе сьвяты. Як Новы год сьвяткуецца, прыкладам, як сьвяткуецца Жаночы дзень...
Дзень Волі ёсьць Дзень Волі. Усялякія атрыбуты выпрацоўваюцца не так вось, па схеме, як там нешта вось рэкамэндуецца, а трэба сьвяткаваць з году ў год і традыцыя ўстановіцца. Выпіць, пасьпяваць, патанчыць, адпачыць, - як кажуць, адчуваць сьвята душы... Калі сьвята ў душы, чалавек заўсёды знойдзе як яго адсьвяткаваць, як адзначыць. Гэта ўсё – суцэльная імправізацыя ў кожнага чалавека. Калі ён рады, ён шчасьлівы, ён знойдзе нейкую акрасу і для душы”.

Карэспандэнтка: “Для Вас асабіста гэтае сьвята ёсьць чым?”

Сёмуха: “Колькі ведаю, - гадоў 20, - гэта і ёсьць сьвятам душы. Гэта – многа”.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-10 (з 10)
Імя:: Н.
06.03.2008 12:56

Прывітанне, дарагі Васіль Сяргеевіч!Віншую вас з хуткім Святам -- 90-годдзем БНР!


Імя:: с-богдан
06.03.2008 13:38

"Сьвяткаваць: выпіць гарэлкі, ды схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына... Карацей, як сьвяткуюцца ўсе сьвяты. Як Новы год сьвяткуецца, прыкладам, як сьвяткуецца Жаночы дзень"

Нам патрэбны яшчэ адзін такі дзень, як савецкія Новы год і васьмое марта? Абрыганы і глупы? Ня дай Бог яшчэ і Дзень Волі зрабіць такім!
Ну няўжо нельга быць вясёлым без п'янства? Няўжо нельга сьпяваць і таньчыць і г.д. без гарэлкі? І ці шмат мы бачым тых таньчаньняў і сьпеваў на бел. сьвятах пасьля спажываньня гарэлкі і што гэта за таньчаньні і сьпевы? Брыдота адная. Не сьвята! Цалкам нязгодны з прапановамі сп. Сёмухі!


Імя:: Сп. Р Горад:: Менск
06.03.2008 17:11

Спадару с-богдане, і дзе ж гэта Вы вычыталі ў Сёмухі, каб ён раіў у сьвята ў рыгу езьдзіць і напівацца да ўсёру??? Выпіць і павесяліць душу -- гэта цалкам ня тое, пра што Вы распавялі. Відаць, у Сёмухі і ў Вас склаліся зусім розныя традыцыі сьвяткаваньняў.


Імя:: Mikola
06.03.2008 18:42

Ганьба, сп. Сёмуха. Як яшчэ вам дазволiлi перакладаць Бiблiю.


Імя:: Сп. Р. Горад:: Менск
06.03.2008 20:23

Рышпект, сп. Сёмуха!
Ганьба, сп. Мікола!


Імя:: Mikola
06.03.2008 21:21

Сп.сп. Р., можаце "выпіць гарэлкі, ды схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына... ", але неяк не паварочваецца язык назваць такое святкаванне Дня Волi чымсьцi "рышпектабельным".


Імя:: Сп. Р
06.03.2008 23:32

Ну, добра, добра, каб дагадзіць цноце спадарства , схаджу ў гэты дзень у касьцёл, памалюся за супакой душ пакутнікаў Дня Волі, хай ужо той ваш Сёмуха прападае ў ганьбе і за дзевак і за Біблію, больш зпаступацца ня буду... Што б гэта яшчэ такога сьвяточнага зладзіць, -- ну, падкажыце...
разапнуся, ракам стану, а зраблю, што скажаце...


Імя:: Мікола II
07.03.2008 02:06

Трэба перш за ўсё прадэманстраваць адзінства беларускага народу, яго супольную ВОЛЮ да дзяржаўнага жыцця! А гэта можна зрабіць не ўдваіх на ложку ці за сталом з гарэлкай, а на вуліцы сталіцы нацыянальнай дзяржавы.

Лепей за ўсё "схадзіць да дзевак" пасьля таго, як сходзімо на мітынг-шэсьце ў цэнтры сталіцы нашай дзяржавы з вялікім нацыянальным БЧБ-сцягам БНР.

P.S.
А потым, пасля сканчэння мітынгу-шэсця, ўжо можна і выпіць (тут я з Васілём Семухай пагаджуся), але не гарэлкі, мы ж не маскалі :) , а чырвонага вінаграднага віна. Ну і да дзевак схадзіць. Но толькі пасьля. :)))


Імя:: Саша (але не Лука'
07.03.2008 11:15

Сп.-у МіколуІІ:
Во, нарэшце-такі ісьціна глаголець!
Я веру, што для Сёмухі Дзень Волі -- сьвята душы! І што традыцыі не назначаюцца , не прадпісваюцца, як Вы раіце, ці як Саветы вычваралі, а цяпер і Лука дэкрэтуесваімі парадамі, дажынкамі і Славянскімі базарамі. Бо якія дзеўкі, якія п'янкі да ўсёру і паездкі ў рыгу, калі сьвята душы гэта сьвята душы, і ня лезьце вы чалавеку ў душу з ідыёцкімі роспытамі і камэнтарамі на восьмым дзясятку ягонага жыцьця. Вам чаго б хацелася пачуць ад яго, сп. МіколаІІ? Каб ён сказаў пра салюты, дыктоўкі, шэсьці, мітынгі, пра касьцёлы і малітвы, каб каяўся за пераклад Бібліі? І гэта быў бы правільны, прагна Вамі жаданы адказ???
Мне здаецца, сп.Васіль ужо пачаў сьвяткаваць праз свой дасьціпны жарт,-- хай ён мне даруе, калі я няправільна зразумеў ягоную эскападу.
Па-мойму, так мне здалося зь ягоных слоў, што сп. Васіль разыграў у асобе карэспандэнткі Юлі радыястанцыю "Свабода", справакаваў ідыёцкую дыскусію і весела пасьмяяўся з усіх вас разам узятых.
Брава, сп.Сёмуха!


Імя:: Ігар
07.03.2008 12:43

Сёмухава "...схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына..." зусім не азначае "ўдваіх на ложку ці за сталом з гарэлкай" -- навошта навязваць чалавеку тое, чаго ён не казаў, навошта яму навязваць пахабшчыну думак?

Камэнтары 1-10 (з 10)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ