Грамадзтва

Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Васіля Захаркі

10.03.2008 00:14

Легендарны Мірон працягвае “Бел-чырвона-белы маратон” да 90-х угодкаў БНР. Чарговы нацыянальны сьцяг залунаў над Віцебскам увечары 9-га сакавіка.


Ідучы па праспэкце Фрунзэ, мінакі маглі бачыць сьцяг, прымацаваны на даху чатырохпавярховага будынку – інтэрнату мэдычнага ўнівэрсытэту.

Паводле віцебскага дэмакратычнага актывіста Барыса Хамайды, які даведаўся пра чарговы ўчынак Мірона з вартых даверу крыніц, да сьцяга была прымацаваная цыдулка такога зьместу:

“Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі Васілю Захарку, які адыграў выключную ролю ў захаваньні ўраду БНР у 1925 годзе. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ