Грамадзтва

“Я спакойна цэліўся ў беларускіх немаўлят”

12.03.2008 04:26

У гады другой усясьветнай вайны ў Беларусі ад рук нацысцкіх акупантаў загінула звыш за чвэрць насельніцтва.

 
Паводле колькасьці ахвяраў Галакосту на тэрыторыі былога СССР – звыш за 800 тысяч чалавек - Беларусь займае другое месца пасьля Ўкраіны.

Хто яны – карнікі? Ці мелі гэтыя людзі псыхічныя адхіленьні? Падобныя пытаньні ўсё часьцей ставяць перад грамадзтвам нямецкія гісторыкі, псыхолягі, журналісты...

На кадрах “Deutsche Wochenschau” – нямецкай кінахронікі, зробленай хутка пасьля сканчэньня вайны, твары карнікаў. Дыктар кажа, што забойцам належыць чакаць свайго суду і што сьвет нават праз стагодзьдзі не забудзецца пра злачынствы гэтых вар’ятаў.

Тады ў 1945 і цягам многіх пасьляваенных дзесяцігодзьдзяў немцам вельмі хацелася верыць, што карнікамі зьяўляліся выключна вар’яты, садысты, псыхапаты, згуртаваныя вакол Гітлера. Так лічылася прыкладна да 1990-х, пакуль гісторыкі, журналісты, экспэрты не сталі шукаць па ўсёй краіне мужчынаў ды жанчын, якія рэалізоўвалі генацыд. Як піша штотыднёвік Der Spiegel, “дасьледаваньні яшчэ не завершаныя, аднак вынікі ўжо палохаюць”.

Аўтары сталай дыскусійнай рубрыкі “Чаму так шмат немцаў былі забойцамі” - журналіст Георг Бёніш і гісторык Кляўс Вігрэфэ зазначаюць:

“Як высьветлілі навукоўцы, карнікі былі як сярод перакананых нацыянал-сацыялістаў, так і сярод тых, хто ня меў нічога агульнага з “нацы”. Гэта былі сьвятары - каталікі ды пратэстанты, людзі з навуковымі ступенямі і тыя, хто не атрымаў сярэдняй адукацыі. Колькасьць клінічных псыхапатаў сярод іх не такая ўжо і высокая”

Калі казаць пра асобы тых, хто ажыцьцяўляў карныя акцыі на тэрыторыі Беларусі, то многія зь іх мелі рэпутацыю адукаваных ды, у бытавым сэнсе слова, выхаваных і чулых людзей.

Адзін зь кіраўнікоў Gestapo Вальтэр Блюмэ, паводле загаду якога з чэрвеня па верасень 1941 былі зьнішчаныя многія тысячы жыхароў Беларусі, зьяўляўся доктарам права, меў выключныя арганізатарскія здольнасьці. У 1941 годзе ён арганізаваў каманду “Gestapo на колах” з трох тысяч карнікаў, якія апэратыўна перасоўваліся па тэрыторыі Беларусі. (У 1947 годзе Нюрнбэрскі суд прызначыў Блюмэ сьмяротнае пакараньне. Потым гэты прысуд замянілі на турэмнае зьняволеньне. Блюмэ датэрмінова выйшаў на волю і доўгі час працаваў камэрсантам).

“Добры сем’янін” і “чулы чалавек” Вальтэр Матнэр, які прыбыў у Беларусь паводле накіраваньня Венскай паліцыі, у кастрычніку 1941 браў удзел ў расстрэле 2.273 габрэяў у Магілёве. Пазьней ён пісаў у сваім лісьце да жонкі:

"У часе расстрэлу людзей зь першых грузавікоў у мяне дрыжэла рука. Калі прыбыла дзесятая машына зь людзьмі, я ўжо цэліўся спакойна і, вядома, страляў у многіх жанчын, дзяцей, немаўлятаў. Я думаў пра тое, што гэтыя орды зрабілі б у дачыненьні да дваіх маіх дзяцей – немаўлятаў штосьці ў разоў дзесяць больш жахлівае”

Нямецкі літаратар, перакладчык, адзін зь кіраўнікоў фундацыі “Асвэнцым” Крыстаф Хойбнэр кажа, што ў свой час працэс пераўтварэньня звычайнага чалавека ў здрадніка вельмі таленавіта апісаў яго любімы ваенны пісьменьнік і сябар Васіль Быкаў. Хойбнэр узгадвае, як у 1980 разам з маладымі жыхарамі Заходняга Бэрліну ён неаднойчы прыяжджаў у Беларусь у складзе “Акцыі збавеньня”.

“Я ўпэўнены, што пасьля тых размоваў з Быкавым, Адамовічам, Касько, а таксама пасьля наведаньня Хатыні, ніхто з маіх колішніх знаёмых ня стане цэліцца ў чалавека. Лічу, што Хатынь, тое месца, куды трэба прыяжджаць маладым немцам цэлымі клясамі.”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
12.03.2008 09:08

Я не зьбiраюсь апраудваць гэтых нелюдзяу,але колькi было забiта пад час расейскага(царскага)панаваньня на Беларусi(Лiтве).Пад час "саветау"(Курапаты i.г.д.),пад час другой сусьветнай,калi"саукоускiя"так званыя"партызаны"ды НКУСауцы забiвалi наш народ.Як быць зь гэтым?


Імя:: cioma
12.03.2008 09:47

Трэба ведаць праўду якая б яна ні была, праўду пра злачынствы усіх, і, ў першую чаргу, саміх беларусаў супроць сваіх суродзічаў.


Імя:: Кірыл*
12.03.2008 10:18

А савецкі генацыд? што ж рабіць зь ім?


Імя:: Вячак
12.03.2008 10:53

Сумняваюсь вельмi што яны спакойна цэлiлiсь(Я наконт камэнтару cioma)


Імя:: струвэ
12.03.2008 13:17

У публікацыі размова ідзе пра комплекс віны немцаў. Яны адчуваюць яго больш за 60 гадоў, а таму адкрыта пішуць і гавораць пра свае(!) злачынствы, а таксама па-новаму асэнсоўваюць такую з'яву як нямецкія(!) карнікі. Нямецкае грамадзтва да гэтага прыйшло.


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
12.03.2008 17:04

Нямецкае то прыйшло,але Расея,як спадкаёмца "саветау"павiнна тож прыйсьцi.Цi можа не??????


Імя:: Felix
13.03.2008 01:39

Да, немцы пытаются осмыслить то, как обычный богопослушный, образованный человек мог превратиться в хладнокровного убийцу младенцев, женщин и стариков.Они исследуют этот феномен,записывают интервью с преступниками и уцелевшими жертвами, почти ежедневно демонстрируют по ТВ документальные фильмы о фашизме,отношении и любви / не патологической/ простого населения к Гитлеру и его клике. На уроках истории немецкие школьники изучают историю нацизма, Холокост, посещают музеи памяти, концлагеря.
Это немцы.Правильно пишет CIOMA, что преступления самих белоруссов против своих сородичей:евреев и цыган, поляков и белоруссов, русских и украинцев тщательно замалчиваются.Уже в первые месяцы оккупации в белоруссой полиции было больше 30000 человек.
В некоторых городках и посёлках вся власть была фактически в руках полицейских и белоусских коллаборантов.
Вбольшинстве акций по уничтожению евреев полицейские принимали самое активное участие.Они же активно боролись против партизан, участвовали в "пацификации" беларуских вёсак, они загоняли белорусскую молодёжь в скотные вагоны для отправки на работу в Германию. Это украинский полицейский батальон сжег жителей Хатыни.
Об этом стыдливо умалчивается.Только отдельные писатели/ Я. Брыль, А.Адамович и др./ писали об этой правде.
Сейчас прославляют "героев" Рагулю, Акулу и их друзей.
В начале Вашей статьи стоит цифра: 800000 евреев Беларуси были жертвами Холокоста.
Это правда. Но в мемориальном комплексе ХАТЫНЬ не увидишь ни одной таблицы о жертвах Холокоста, нет названий ниодного изпочти 250 гетто в Беларуси.
В стене "концлагерей" есть памятные доски с надписями :городской концлагерь г. Минска в районе Юбилейной площади, Республиканской и Сухой улиц-80000 заг1нууш1х; Борисов-10000; Брест-34000, но там умалчивается, что это были гетто и погибли евреи.
В учебниках истории почти не упоминается о Холокосте.
Надо помнить о погибших от рук нацизма.
Незнание истории может привести к повторению страшного прошлого.

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks