Культура

Амбасадары пісалі дыктоўку па-беларуску

15.03.2008 18:47

Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску.


Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.

Прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША сабраліся на сядзібе Таварыства беларускай мовы, каб разам пісаць дыктоўку. На блянку было напісана “Першая агульнанацыянальная дыктоўка. 90 год БНР”.

Напачатку кожны з амбасадараў падарыў ТБМ адзін беларускі верш. Такім чынам у сядзібе адбыўся фэстываль беларускай паэзіі.

Часовы павераны ў справах амбасады Славацкай Рэспублікі Любамір Рэгак патлумачыў свой удзел у мерапрыемстве:

“Беларуская мова эўрапейская. Вельмі багатая і прыемная мова. Хацеў падтрымаць гэтую ініцыятыву, якая, на маю думку, зьяўляецца вельмі добрай. Ведаеце, у нас ва ўнівэрсытэце ў Прэшаве ёсьць курс беларускай мовы і студэнты, якія яе вывучаюць. І ў іх якраз праблема, бо яны былі на стажыроўцы ў Менску і нават не маглі тут паразмаўляць па-беларуску”.

Гаворыць часовы павераны ў справах амбасады Вялікай Брытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс
 
“Я пісаў на самой справе па-ангельку. Намагаўся перакласьці... Вось, бачыце, ангельскі варыянт. Цяжка, цяжка... Не пяцёрка, канешне, але стараюся”.

Кіраўнік дыпмісіі Швэцыі Стэфан Эрыксан дадаў:

“У нашых школах чамусьці мы часьцей пішам тэсты, але часам дыктоўкі таксама. У Беларусі гэта робіцца часьцей. Мне гэта было цікава. Калі гэтым можна будзе прыцягнуць увагу кагосьці да мовы і ён задумаецца над гэтым, то я буду вельмі рады”.

Гаворыць дарадца амбасады Чэхіі Гержман Хромы:

“Я вучыў беларускую мову ва ўнівэрсытэце і прыйшоў падмацаваць тое, каб у Менску больш гаварылі па-беларуску, а не па-расейску. Я лічу, што беларуская мова найбольш музычная з усіх славянскіх моваў”.

Васіль Сёмуха таксама пісаў дыктоўку:

“Гэта сымбалічны акт. Нам штодня ўбіваюць у галовы, што гэтая мова мужыцкая і на ёй нічога разумнага не скажаш, бо на сьвеце толькі дзьве вялікія мовы. Дык гэта ж сказаў чалавек, які ні той, ні другой мовы ня ведае. І мы павінны гэта цярпець моўчкі. Таму я і прышоў”.

Амбасадар Украіны Ігар Ліхавы выказаў спадзяваньне, што сытуацыя з ужываньнем роднай мовы ў Беларусі палепшыцца:

“Я думаю, што тут цэлых тры званкі. Адзін званок для маіх суайчыньнікаў, якія сёньня далёка ня ўсе добра ведаюць і ужываюць штодня ўкраінскую мову. Можа, другі званок для маіх калегаў-дыпляматаў зь іншых амбасадаў у Менску, але й ня ў меншай ступені гэта такі ж сыгнал для беларусаў, бо бяз мовы няма народу, няма нацыі і, па вялікім рахунку, няма й асобы”.

Амбасадары казалі, што з задавальненьнем удзельнічалі ў мерапрыемстве і сама ідэя яго ім імпануе. Яны выказалі жаданьне й надалей удзельнічаць у падобных мерапрыемствах.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Беларус
15.03.2008 20:11

А які сэнс усяго гэтага?


Імя:: беларус2 Горад:: Мінск
15.03.2008 21:49

Няма сэнсу тлумачыць Вам сэнс, які нават замежныя дыпламаты бачаць і разумеюць.


Імя:: цётка
15.03.2008 22:33

Беларусу --
Каб ты спытаўся!


Імя:: Кіндзюліс 2 Беларус
15.03.2008 22:49

Павышэнне кваліфікацыі дыпламатычнага корпус-у. ...Але такі, відаць, -а.


Імя:: Васіль
15.03.2008 23:07

Гэта выдатна, канешне.
Хай бы гэтыя амбасадары дапамаглі таксама і фінансава ТБМ, бо супраць саўкоў і савецкага нігілізму і цынізму лепш за ўсё нацыянальная свядомасць і кансалідацыя, а гэта веданне сваёй нацыянальнай мовы. Гэтыя ж амбасадары супраць саўкоў і супраць саўковай ідэалогіі ў Беларусі? Тады яны павінны дапамагчы апазіцыі зрабіць беларускі народ болей нацыянальна кансалідаваным, болей нацыянальна сведамым! А для гэтага трэба дапамагаць развіццю беларускай мовы, лепей фінансава. Хай бы лідэры нашай апазіцыя гэтак паставілі пытанне перад імі "беларуская мова і нацыянальная сведамасць vs. саўковае мЫсленне, саўковы рэваншызм лукашістаў, саўковая рэчаіснасць сучаснай лукашэнкаўскай Беларусі". Трэба Мілінкевічу і іншым гэтак паставіць пытанне перад яго замежнымі сябрамі.


Імя:: Алег
15.03.2008 23:21

Добра кали што-та робицца,бо кали,таяж вада стаиць,яна робицца затхлай!Добра,што усёж кудысци идзем,всёж лепш,чым стаяць на месцы.


Імя:: Аляксандр Горад:: Калінкавічы
16.03.2008 10:57

Я рады за іх. Бо ў нас калі хто й гаворыць па-беларуску, дык астатнія лічаць, што гэта жарт. Я са сваёй жонкай ваяваў год каб мой хлопец няведаў слова"папа", а як і я зваў свайго бацьку татам.Адваяваў хоць гэта. Вельмі спадзяюся на будучыню. Ён зразумее, калі падрасце, як і я зразумеў у свой час... Як пісаў Каліноўскі: покуль над намі маскаль будзе...

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной: