Грамадзтва

Магілёўцы пра БНР: “Адна гісторыя аб’ядноўвае”

17.03.2008 05:05

Што ведаюць магілёўцы пра Беларускую Народную Рэспубліку. Апытаньне на вуліцах Магілёву.


Спадарыня: “БНР утварылася ў 1918 годзе. 25 сакавіка абвясьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сярод заснавальнікаў: Вацлаў Ластоўскі, браты Луцкевічы, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Язэп Варонка”.

Спадар: “Да 1918 году, калі ўтварылася БНР на гэтай тэрыторыі сучаснай Беларусі быў проста Паўночна-заходні край, і не было краіны”.

БНР –гэта быў першы крок да незалежнасьці Беларусі
 
Спадар: “БНР – гэта краіна, якая не абмяжоўвалася сучаснымі межамі. У яе склад уваходзілі Смаленск, Вільня, Беласток, Дзьвінск. Ведаю, тое, што Трэцюю ўстаўную грамату пра незалежнасьць напісаў Антон Луцкевіч. БНР – гэта нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага”.

Спадарыня: “БНР – гэта напэўна, на мой погляд, першая спроба вылучыць Беларусь, таму, што заўжды Беларусь гэта была альбо частка Расеі, альбо часткай Польшчы”.

Юнак: “25 сакавіка БНР будзе дзевяноста год. БНР –гэта быў першы крок да незалежнасьці Беларусі”.

Юнак: “У нашым горадзе быў зьезд дэлегатаў, іх было каля паўтысячы, якія засьведчылі, што горад Магілёў належыць да БНР”.

Спадарыня: “Беларуская Народная Рэспубліка сталася падмуркам для існаваньня цяперашняй Рэспублікі Беларусь”.

Беларуская Народная Рэспубліка сталася падмуркам для існаваньня цяперашняй Рэспублікі Беларусь
Юнак: “БНР зьявілася ў 1918 годзе. Тады беларускі народ упершыню абвясьціў сваю незалежнасьць, але ж маскалі яе скралі”.

Юначка: “БНР – гэта проста стварэньне сваёй дзяржавы як асобнага, таму што Беларусь гэта асобны народ. Гэта як ніяк павінна аб’яднаць. Адзін народ, адна культура, адна гісторыя ўсё ж такі аб’ядноўвае”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Цікаўны
17.03.2008 07:28

І гэта ціпа шэраговыя магілёўскія мінакі?


Імя:: Dobry dziadźka
17.03.2008 19:11

Я заўважыў - штогод тлумачу адным і тым жа людзям, што гэта за дата 25.03. Год прайшоў - яны ўжо не памятаюць. Людзі жывуць у іньшай рэчаіснасьці. У іх сьвяты 23.02, 08.03.
Дарэчы аніякай інфармацыі няма, ці будзе што ў Магілеве 23-га, дзе і калі?

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb