Культура

Канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”

17.03.2008 14:53

У Варшаве сябры грамадзкай ініцыятывы “Свабодная Беларусь” абвясьцілі аб правядзеньні бліжэйшым часам двух буйных мерапрыемстваў салідарнасьці зь беларусамі.


25 сакавіка ў цэнтры польскай сталіцы (а 18-й, каля помніка Мікалаю Каперніку) адбудзецца маніфэстацыя, мэта якой, паводле аднаго зь лідэраў “свабоднай Беларусі” Яна Мэнцвэля, “у дзень беларускай незалежнасьці паказаць бліжэйшым суседзям палякаў – беларусам, што ў змаганьні за дэмакратычныя перамены ў іхнай краіне, іх падтрымліваюць і іншыя народы”.

У сваю чаргу 30 сакавіка на Замкавым пляцы Варшавы адбудзецца буйны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, у якім возьмуць удзел зоркі беларускай і польскай музыкі Станіслаў Сойка, Лявон Вольскі, Юстына Стэчкоўска, Ігар Варашкевіч, Руся ды іншыя.

Частка канцэрту будзе ў наўпроставым эфіры трансьлявацца некалькімі радыёстанцыямі і тэлеканаламі “TVP info” і “Белсат” (пачатак а 21.30 паводле менскага часу).

Больш інфармацыі: www.solidarnizbialorusia.pl
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Максiм Горад:: Прага
17.03.2008 16:08

Палякi увогуле вельмi салiдарныя людзi! Гляньце, як яны падтрымалi тыбетцау ды арганiзавалi дэманстрацыi ды мiтынгi супраць забойствау кiтайскiмi уладамi тыбецкiх дэманстраунтау у мiнулую суботу у Лхасе? А дзе хаця б хоць нешта падобнае у Беларусi? Беларусы не спачуваюць нiкому, дык няхай i ня чакаюць спачування да сябе!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb