Эканоміка

Падвышэньне цэнаў на паслугі ЖКХ непазьбежнае

24.03.2008 13:13

Кошты на камунальныя паслугі ў Беларусі сёлета могуць зноў узрасьці. Пра гэта заявіў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімер Белахвостаў.


Паводле словаў міністра, магчымасьці і рэсурсы падвышэньня энэргаэфэктыўнасьці, якія ляжаць на паверхні, ужо фактычна вычарпаныя:

"Далейшае зьніжэньне затратаў магчымае толькі за кошт тэхнічных мерапрыемстваў: укараненьня энэргазьберагальнага абсталяваньня, замены адных відаў паліва на іншыя, мэханізацыі працэсаў на кацельных".

Вядома, што Аляксандар Лукашэнка забараніў павялічваць кошты паслугаў больш за 5 даляраў цягам аднаго году. Але сёлета такой магчымасьцю міністэрства ўжо скарысталася ў студзені.

Эканаміст Яраслаў Раманчук упэўнены, што рост кошту паслугаў ЖКГ непазьбежны:

“Гэта наўпрост зьвязана з падвышэньнем кошту расейскага газу. Невыпадкова спадар міністар павёў гаворку пра новыя кошты адразу пасьля таго, як стала вядома, што цана расейскага газу для Беларусі ў другім квартале павялічылася з 119 да 128 даляраў за тысячу кубамэтраў. Думаю, што сёлета цэны на жыльлёва-камунальныя паслугі павялічацца яшчэ не аднойчы. Улады будуць тлумачыць гэта падвышэньнем коштаў газу, якое цяпер будзе рабіцца Расеяй штоквартальна. Адзінае, што перад парлямэнцкімі выбарамі, каб не злаваць выбарцаў, можа падвышэньня і ня будзе. Але тады пасьля выбарчай кампаніі рост будзе яшчэ большым”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb