Грамадзтва

У Віцебску зьявіўся “анты-Мірон”?

26.03.2008 13:24

На бальконе ў апазыцыянэра Барыса Хамайды, калі гаспадара не было дома, нехта вывесіў чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг з прымацаванай да яго цыдулкай.


Паводле спадара Хамайды, цыдулка напісана па-беларуску і мае такі зьмест: “У гонар дзяржаўнага беларускага сьцяга. Слава сапраўдным патрыётам Айчыны. Жыве Канстытуцыя 1996 году! Жыве вечна! Беларус”.

Барыс Хамайда лічыць, што стыль напісаньня гэтага звароту знарок стылізаваны пад цыдулкі ад легендарнага Мірона, а вывесілі чырвона-зялёны сьцяг ворагі беларушчыны. Апазыцыянэр не выключае, што гэткім чынам яму нехта помсьціць за апазыцыйную дзейнасьць — у прыватнасьці, за тое, што ён пэрыядычна камэнтуе зьяўленьне ў Віцебску бел-чырвона-белых “Міронавых” сьцягоў.

Спадар Хамайда жыве на другім паверсе. Ён мяркуе, што ўсталяваць сьцяг у яго на бальконе маглі або адмыслоўцы-альпіністы, або гэта рабілася пры дапамозе адмысловай тэхнікі. Аднак высьвятляць акалічнасьці — да прыкладу, апытаць суседзяў або зьвярнуцца ў міліцыю, каб адшукаць тых, хто незаконна трапіў на ягоны балькон, апазыцыянэр ня лічыць патрэбным.






 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
26.03.2008 14:23

Калiсьцi апостал Павал казау, што яму усе роуна хто i як прапаведуе Хрыста, хай ад шчырага сэрца, хай ад зайздрасьцi. Так i мы павiнны ставiцца да гэтай падзеi. Гэтыя хлопцы прапаведуюць тое самае, хоць i ад злосьцi, хоць i не з разуменьнем сэнсу сваей жа пропаведзi. Ну i што, быу наш сьцяг бел-чыровона-белым i не зьмянiлi яго нi савецкая улада, нi Лукашенка. Сапрауды, Жыве Беларусь!


Імя:: Зьміцер
26.03.2008 14:33

Гэта паскудства зрабілі акупанты!


Імя:: Baracbit
26.03.2008 16:09

У гэтых дурняу нехапае мазгоу каб зрабiць нешта свае.


Імя:: Бомба
26.03.2008 17:31

Антымiрон? I не кажыце , а як ен рызыкавау з акупанцкай анучай !


Імя:: Алена Горад:: Менск
27.03.2008 00:03

Вось і добра. Засталося толькі змяніць сьцяг.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks