Грамадзтва

Віцебск: П.Левінава з пастарунку завезьлі ў шпіталь

27.03.2008 21:59

Прадстаўнік БХК Павал Левінаў, затрыманы каля кватэры незалежнага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, быў забраны ў Першамайскі РАУС нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам і лаянку ў грамадзкім месцы.


Пасьля складаньня пратаколаў намесьнік начальніка райаддзелу Аляксандар Дзьмітрэнка аддаў загад скіраваць праваабаронцу ў ізалятар часовага ўтрыманьня да заўтрашняга суду. На знак пратэсту супраць несправядлівых, на ягоную думку, абвінавачаньняў спадар Левінаў абвясьціў сухую галадоўку.

Праз колькі часу супрацоўнікі міліцыі мусілі выклікаць Паўлу Левінаву хуткую мэдычную дапамогу, бо ў яго падняўся ціск. Мэдыкі сказалі, што шпіталізуюць праваабаронцу, бо стан ягонага здароўя лічаць небясьпечным.

Спадар Левінаў пакуль ня ведае, ці зможа заўтра прысутнічаць на судзе.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb