Грамадзтва

У Клецку аштрафавалі апазыцыянэра

31.03.2008 12:04

Сябра Партыі БНФ і рэгіянальнага каардынатара “Руху за Свабоду” Сяргей Панамарова з Клецку міліцыя аштрафавала на 140 тысяч рублёў.


Афіцыйная падстава – пражываньне ў Клецку без прапіскі.
Сяргей Панамароў паведаміў “Свабодзе”:

“Са мной гутарыў начальнік Клецкага РАУС Міхаіл Груша. Перадусім яго цікавіла, ці не я 25 сакавіка разьвесіў у Клецку бел-чырвона-белыя сьцягі ля будынку мясцовага райвыканкаму, вузла сувязі і Дома быту. Таксама Міхаіл Груша дапытваўся пра распаўсюджваньне ў райцэнтры газэты “Народная воля”. Міліцыянт абяцаў прад’явіць пазьней доказы маёй віны ў гэтым”. 

Беларускія сьцягі ў Клецку. 25 сакавіка

Сяргей Панамароў – прадпрымальнік, выдавец і рэдактар незалежнага інфармацыйнага бюлетэня “Бойкі Клецк”. Сёлета быў двойчы аштрафаваны міліцыянтамі. У Клецку Сяргей Панамароў знаходзіцца па месцы працы і прапіскі сваёй жонкі Святланы.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
31.03.2008 15:51

Дарэчы прапіска зараз зьліквідавана."Уладзе" абы меці нейкія зачэпкі,у гэтым выпадку "улада"гэта міліцыя


Імя:: Пацярпелы Горад:: Клецк
01.04.2008 13:24

Милицыя не займаецца сваими непасрэдными абавязками. За дапамогай да их звяртацца няма сэнсу.Адказ будзе прыкладна таким: Установить лицо, совершившее преступление, не представилось возможным.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb