Палітыка

Амэрыканскія санкцыі напаткалі “Белнафтахім” у Літве

02.04.2008 18:12

Пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын прызнаў наяўнасьць праблемаў зь філіялам канцэрну “Белнафтахім” у Літве ў сувязі з амэрыканскімі санкцыямі.


Пасол паведаміў, што 4 вядучыя банкі Літвы адмовіліся ад абслугоўваньня апэрацый канцэрну, і давялося зьвярнуцца да слабага банку.

Летась праз літоўскае прадстаўніцтва “Белтнафтахім” было прададзена прадукцыі на 380 мільёнаў даляраў.

На думку старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, гэтая сытуацыя пацьвярджае, што многія краіны зьяўляюцца “сатэлітамі ЗША”. Паводле Пракаповіча, “усе балтыйскія краіны сьвята выконваюць патрабаваньні ЗША, нават калі яны незаконныя”. Старшыня Нацбанку лічыць, што сёньня галоўнае – каб Эўразьвяз не далучыўся да санкцый ЗША.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Jan
04.04.2008 11:30

А праваахоўныя органы Беларусі таксама сьвята выконваюць незаконныя патрабаваньні Лукашенкі і яго хеўры

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb