Грамадзтва

Гомель: удзельнікаў сьвяточнай экскурсіі будуць судзіць

05.04.2008 14:27

Дзевяць гомельскіх актывістаў, якія 23 сакавіка ўзялі ўдзел у сьвяточнай экскурсіі па месцах зьвязаных з дзяячкай БНР Палутай Бадуновай у Гомелі, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.


Пра гэта яны даведаліся 4 красавіка ў аддзяленьні міліцыі Навабеліцкага раёну Гомеля, куды іх выклікалі каб азнаёміць з адміністрацыйнымі пратаколамі, складзенымі на ўдзельнікаў экскурсіі. Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства – жыхары гораду нібыта скардзіліся, што шэсьце было незаконным, а яго ўдзельнікі парушалі грамадзкі парадак.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Менск
05.04.2008 15:42

У Менску ладзілася нешта падобнае, аднак нікога не бралі... Міліцыянтаў ніхто нават не бачыў...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks