Культура

Ларыса Геніюш - усё яшчэ вораг для ўладаў

07.04.2008 20:32

Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі акцыю памяці, прысьвечаную 25-годзьдзю са дня сьмерці Ларысы Геніюш.

Побач з будынкам філярмоніі ў Менску яны ўсталявалі партрэт паэткі, аздоблены бел-чырвона-белымі кветкамі, і прачыталі вершы. Мінакам яны раздалі каля 200 улётак зь вершамі і біяграфіяй Ларысы Геніюш.

У тэксьце, ў прыватнасьці, паведамлялася пра яе грамадзка-палітычную дзейнасьць у Чэхіі і працу Генэральным сакратаром Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі, а таксама пра тое, што праваабарончыя арганізацыі Беларусі двойчы зьвярталіся ў Пракуратуру і Вярхоўны суд аб рэабілітацыі паэткі, аднак гэтага зроблена не было.

“Ларыса Геніюш даўно няма на гэтым сьвеце. Даўно імя славутай паэткі і патрыёткі Бацькаўшчыны сталася легендай для беларусаў. А для ўлады яна па-ранейшаму вораг. І рэабілітацыі не падлягае!” – гаворыцца ў паведамленьні.

Партрэт Ларысы Геніюш


Усталяваньне партрэта


Прыхільнікі Ларысы Геніюш прынесьлі кветкі


Удзельнікі раздаюць ліст памяці паэткі


Сам ліст


Моладзь чытае ліст памяці


Верш Ларысы Геніюш чытае Валерыя


Верш Ларысы Геніюш чытае Мікола Волкаў


Здымак на памяць



 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: ABC
08.04.2008 05:44

Ларысы Геніюш яшчэ зойме належнае месца ў пантэоне выдатных людзей беларускай нацыі.


Імя:: Белаэмігрант
08.04.2008 06:56

Прыгожы твар, шчырая ўсьмешка, выдатная паэтка беларускага народу і дзікія абвінавачваньні сталінскіх акупантаў нашай краіны што нават пасьля сьмерці паэткі дрыжаць ад страху перад ёю. Гэтага гэнэральнага пракурора яшчэ самога чакаюць
абвінавачваньні ў хаваньні злачынстваў генацыду і катаў паэткі.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ