Палітыка

Джонатан Мур: “Андрэй Кім -- палітычны зняволены"

22.04.2008 11:12

ТЭМА ДНЯ. Агучаны прысуд 10 моладзевым актывістам, абвінавачаным ва ўдзеле ў масавых беспарадках у часе акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.


Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур назваў прысуд Андрэю Кіму палітычным рашэньнем.  "Відавочная выснова — Андрэй Кім зьяўляецца палітычным зняволеным", — заявіў амерыканскі дыплямат. 

Ён падкрэсліў, што "ЗША заклікалі і будуць заклікаць беларускі рэжым вызваліць усіх палітычных зняволеных". 

"Цяпер гэта Аляксандр Казулін і Андрэй Кім", — сказаў Джонатан Мур  у інтэрвію кампаніі БелаПАН


15.30
Усе асуджаныя прызналі прысуд занадта жорсткім і несправядлівым і заявілі, што будуць абскарджваць рашэньне суду ў судах вышэйшай інстанцыі і паведамяць аб прысудзе ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

15.10
На Аляксандра Атрошчанкава складаюць пратакол за абразу судзьдзі. Справу разгледзяць адразу ў судзе.

14.53 Людзі перад судом выказваюць салідарнасьць за асуджанымі, скандуюць “Жыве Беларусь”.

14.50
Актывіста Аляксандра Атрошчанкава спэцназ затрымаў за абразу судзьдзі.

14.40 А. Кім пакараны на 1,5 гады турмы.
Сяргееву і Койпішу прысуджаны штраф 3,5 мільёна рублёў, астатнім - па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў спэцустановы. Яны будуць адбываць пакараньне па месцы жыхарства з утрыманьнем пэўнай сумы заробку, ня змогуць пакідаць свой раён жыхарства, выяжджаць за мяжу, павінны будуць адзначацца ў міліцыі.

14.35 Судзьдзя заявіла: "Віна А. Кіма і іншых падсудных цалкам даказаная".

14.30
Судзьдзя зазначыла, што віна А. Кіма і іншых падсудных пацьвярджаецца разгледжанымі ў судзе відэазапісамі.

14.15
Судзьдзя аднавіла чытаньне прысуду.

14.10 Антона Койпіша павезьлі ў шпіталь. 
Зь ім у хуткай паехала маці. Бацька Койпіша вярнуўся на працэс. Іншых падсудных запрасілі ў судовую залу на працяг агучваньня прысуду. 

14.05
Лекары хуткай дапамогі вырашылі шпіталізаваць Антона Койпіша з дыягназам “пераднепрытомнасны стан" -- ён можа страціць прытомнасьць.

13.50
Прыехала хуткая дапамога. Мэдыкі аглядаюць Антона Койпіша.

13.30
Падчас агучваньня прысуду Антон Койпіш папрасіў судзьдзю дазволіць яму сесьці, бо яму стала кепска. Іншыя падсудныя слухалі прысуд стоячы. Судзьдзя абвесьціла перапынак і выклікала хуткую. Прысутныя некалькі хвілін дамагаліся, каб у залі адкрылі форткі.

13.05 Судзьдзя пачала зачытваць прысуд па “справе 14-ці”. Судзьдзя прызнала, што А. Кім ударыў міліцыянта, а іншыя груба парушалі грамадзкі парадак.

13.30
Каля суду маладзёвыя актывісты паспрабавалі правесьці флэш-акцыю. Яны сталі тварам да муру й заклалі рукі за галовы. На іх сьпінах былі аркушы зь літарамі, зь якіх некалькі разоў складалася «за што?». Міліцыянты, АМАП і цывільныя агенты адразу пазрывалі гэтыя. Калі ж актывісты паспрабавалі зноў стаць тварам да сьцяны, але ўжо бязь літар, іх разагналі з прымяненьнем сілы. Затрыманьняў не было. (nn.by)

12.55
У судовую залю на прысуд па “справе 14-ці” прапускаюць ня ўсіх. На знак пратэсту падсудны Уладзімер Сяргееў прычапіў сваю руку кайданкамі да рукі сяброўкі Паліны Кур’яновіч і заявіў, што пойдзе ў залю толькі зь ёю. Міліцыянты доўга шукалі ключ, каб адамкнуць кайданкі, на гэты час пропуск у залю быў спынены зусім.


12.40 Адзін з падсудных па “справе 14-ці” Уладзімер Сяргееў сёньня адзначае 22 гады. У двары Цэнтральнага раённага суду Менску яго павіншавалі сябры, палітыкі і падарылі чабурашку, упрыгожанага стужкай з надпісам “Малады фронт”. Сам Уладзімер разьлічвае і на падарунак ад судзьдзі: “Спадзяюся на больш мяккі прысуд”.  У памяшканьне суду пакуль нікога не пускаюць.


11.20 
Ля суду Цэнтральнага раёну Менску сабралася каля 30 чалавек. Спэцназ прапускае ў двор будынку суду толькі тых, хто мае дачыненьне да працэсу, а таксама родных падсудных, журналістаў. У сам будынак яшчэ нікога не пускаюць. Сярод тых, хто не патрапіў нават у двор суду, – палітыкі А. Мілінкевіч, А. Міхалевіч, В. Сіўчык, праваабаронца В. Стэфановіч, актывісты моладзевых арганізацыяў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-16 (з 16)
Імя:: Імя *
22.04.2008 11:33

ишь понабежали все сразу))


Імя:: Александр Горад:: Минск
22.04.2008 11:49

Если бы ОНИ не отставивали конституционные права и свободы НАРОДА, то на дворе бы уже был "1937 год"!
Позор тем, кто коверкает Законы, служит Злу и укрепляет Беспредел ....Запунивая, бросая в тюрьмы, избивая, устаривая судилища РАЗВЕ МОЖНО построить нормальное, демократическое государство - беззаконие настигнет и "слуг" нынешнего режима, ибо было уже ПОДОБНОЕ в истории нашей страны и НИЧЕГО хорошего из этого не вышло!


Імя:: Уга Чавес Горад:: Каракас
22.04.2008 11:57

Хоць па-беларуску каменцілі б што ль, сябры...


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
22.04.2008 12:01

Я нiколi на 100% не належыу да апазыцii, дакладней казаць, не уваходзiу у шэрагi нашых апазыцыйных партый. Таму меу да iх зауседы шэраг пытаньняу. Адно зь iх нагадала мне фота да гэтага артыкула. А менавiта:
так здарылась (было б вельмi i вельмi добра) прыйшлi дэмакраты да улады. Што яны стануць рабiць з цэлай армiяй мiлiцыянэрау, спецназауцамi, КДБшнiкамi, судамi, пракурорамi i г.д. То бок з той кампанiей, якая ужо шмат гадоу служыць выключна Лукашенке, а не сваей краiне, i не свайму народу? Паставiць iх на свой бок. Сьмех... А многiя з гэтых на фотаздымках пры наступленьнi дэмакратыi (чытай - свабоды) хутчэй за усе пасунуцца у бок эканамiчнага крымiналу (як меней). Бо нiчога iншага яны не умеюць, ды i не пажадаюць. I што тады!?


Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
22.04.2008 12:44

2 Лысевiч Мiхаiл

Нешта зашмат у вашым пасьце песімізму.
Калі "сілавыя структуры" пяройдуць на бок дэмакратычных сіл (а іншага выхаду ў іх проста няма), і змена ўлады пройдзе без гвалту і крыві -- ВЫРАТУЮЦЦА УСЁ.
(усе, акрамя шматтысячнай брыгады АМАПу, купкі набліжаных да лукашэнкі чыноўнікаў і некаторых бесхрыбетных суддзяў ды пракурораў)


Імя:: Ганна Горад:: Менск
22.04.2008 12:49

Шаноуны Лысевiч Мiхаiл,
Нешта ня вельмi зразумела, якiм чынам Ваш каментар тычыцца дадзенага артыкула.. Судзяць сёння не партыйную наменклатуру, судзяць грамадзкiх актывiстау, моладзь. Судзяць нас з Вамi.
А што зь мiлiцыянтамi рабiць - час пакажа. Сабакi яны на тое i ёсць, каб гаспадара свайго сцерагчы :).


Імя:: 2Ганна
22.04.2008 13:02

эт вы про собак про кого?про активистов чтоли?


Імя:: Сармат Горад:: Менск
22.04.2008 13:05

2Лысевiч Мiхаiл:
Гэтыя хлопцы заўсёды будуць за праўду! Частка з іх прадстаўнікі суполкі "Грамадзянская Ініцыятыва", якая выступае за стварэньне грамадзянскай супольнасьці у Беларусі.
Так што калі новая ўлада будзе недэмакратычнай, яны пяройдуць у апазіцыю і да яе. Зрэшты, такія людзі ў любым выпадку будуць паказваць хібы ўлады незалежна ад таго, хто ў ёй знаходзіцца.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
22.04.2008 13:59

Я пiсау свой каментар, калi на фотаздыках стаялi тры АМАПауцы (а не шыльда суда). Потым фотаздымак зьмянiлi. Хто лiчыць, што гэтыя хлопцы (з дубiнамi) за прауду i дэмакратыю, той нечага не разумее. Таксама аптымiст той, хто думае, што гэта (наяунасьць такой армii "абаронцау" сеньняшняй улады) не стане потым вялiкай праблемай.


Імя:: Ганна Горад:: Менск
22.04.2008 14:52

Мiхаiл, выбачайце, калi што не так.. я упрост не зразумела, да чаго Ваш каментар быу.


Імя:: В.Д
22.04.2008 15:14

РЭДАКЦЫЯ!! Уважлівей з імёнамі! Аляксандр ці Сяргей Атрошчанка??


Імя:: Георгі Несьцер Горад:: Берасьце
22.04.2008 17:59

Бессаромная прафанацыя судовага працэса
Цынізм і дэманстратыўная непавага да асобы чалавека і да права.

Нягледзячы на рэпрэсіі, на жорсткую расправу паўстала новае пакаленьне моладзі, пазбаўленнай ад страху, якая гатовая змагацца за вольную Беларусь.


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
22.04.2008 18:55

Результат протестов против 760-го указа, как известно, равен нулю. При этом большинство задержанных – молодые люди, пришедшие на площадь, чтобы помочь недовольным, но неорганизованным ИП высказать свой протест и добиться положительных результатов.
Однако занявшие страусиную позицию «бизнесмены» не только не приняли эту помощь, но и, по сути дела, сдали своих помощников, попрятавшись при разгоне демонстрации за их спины. И на суде оказалось, что никому из минских торгашей эти люди уже неинтересны.
Теперь, думается, политики и просто активные граждане сто раз подумают, прежде чем поддерживать таких людей. А им осталось недолго. При таком подходе к собственным проблемам государство передавит их поодиночке, как тех насекомых, которыми как-то обозвал их А.Г.
Так им и надо. Блохи и есть.


Імя:: lilia
22.04.2008 20:30

вельмі цяжка калі судзяць нашых дзяцей а мы маці нічым не можам ім дапамагчыю Толкі молімся за вас мілыя і верым што мы пераможам бо вашая ахфяра не можа не прынесці плёную Дзякуй вам, што вы ёсць. А ўсёй праваахоўнай сыстэме - ганьба. У 37г. таксама судзілі судзі якіх потым асудзілі другія судзі. Якою мераю мераеце такою і вам будзе адмерана.


Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
22.04.2008 21:35

Раю і проста прашу спадара Джонатана Мура даслаць справаздачу ў Вашынгтон неадкладна, нават сёньня, бо ўсе факты і падзеі і так відавочныя!


Імя:: БР
23.04.2008 03:54

@Раю і проста прашу спадара Джонатана Мура даслаць справаздачу ў Вашынгтон@

Дак кто б сомневался. Отчет работодателю?

Камэнтары 1-16 (з 16)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks