Суд над Сяргеем Парсюкевічам. Фотарэпартаж
23.04.2008 22:28
У Маскоўскім судзе Менску адбыўся працэс над прадпрымальнікам зь Віцебску Сяргеем Парсюкевічам, якога прызналі вінаватым у зьбіцьці міліцыянта.
Судзьдзя прысудзіў С.Парсюкевічу 2,5 гады зьняволеньня агульнага рэжыму. С.Парсюкевіч таксама абавязаны выплаціць міліцыянту Дулубу 1 мільён 100 тыс. кампэнсацыі маральных пакут. Прысуд быў сустрэты крыкамі "Ганьба".
Пацярпелы Дулуб і сьведка абвінавачаньня Якімчук
Аляксандар Мілінкевіч з маці палітвязьня Андрэя Кіма Тацяна
Сьведка абвінавачаньня Гарбачэўскі
Сын Сяргея Парсюкевіча Дзяніс
Жонка Сяргея Парсюкевіча Натальля і адвакатка Вера Страмкоўская
Судзьдзя выдаліў з залі ўсіх, апрача ўдзельнікаў працэсу
Пасьля вынясеньня прысуду. У цэнтры – амэрыканскі дыплямат Луіс Крышак.