Эканоміка

АЭС: Выбар паміж чатырма пляцоўкамі

24.04.2008 15:28

У Беларусі праводзіцца экспэртыза чатырох пляцовак магчымага разьмяшчэньня АЭС, паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

1 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі начальнік геафізычнай экспэдыцыі дэпартамэнту геалёгіі Мінпрыроды Васіль Лосіч у якасьці магчымых месцаў разьмяшчэньня беларускай АЭС называў чатыры пляцоўкі: Краснапалянскую (Чавускі раён Магілёўскай вобласьці), Кукшынаўскую (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці), Астравецкую (Гарадзенская вобласьць) і Верхнядзвінскую (Віцебская вобласьць).

Пляцоўкі магчымага разьмяшчэньня АЭС

21 красавіка кіраўнік аддзелу міністэрства прыродных рэсурсаў Міхаіл Бурш паведаміў, што экспэртыза ідзе на трох пляцоўках, ён не назваў Верхнядзьвінскую.

Паводле сёньняшняй заявы намесьніка міністра энэргетыкі экспэртыза ідзе ўсё ж па 4-х пляцоўках.

Паводле спадара Бурша, напрыканцы красавіка дзяржаўная камісія перадасьць ва ўрад вынікі аналізу пляцовак. Чакаецца, што канчатковае рашэньне аб месцы разьмяшчэньня АЭС будзе прынятае да канца бягучага году.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Кастусь
24.04.2008 22:48

Дык бабахнула "Ігналіна", ці не?

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ