Грамадзтва

Чуткі пра аварыю на Смаленскай АЭС як “эфэкт гадавіны”

25.04.2008 19:26

Прадстаўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі чуткі пра магчымую аварыю на адным з энэргаблёкаў на Смаленскай АЭС лічаць беспадстаўнымі.


У напрамку такіх аб’ектаў ведамства праводзіць рэгулярны радыяцыйны маніторынг. Псыхолягі называюць актывізацыю размоваў пра аварыі напярэдадні 26 красавіка, у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, “эфэктам гадавіны”.

Прадстаўнік Міністэрства надзвычайных сытуацый Віталь Навіцкі кажа, што чуткі пра аварыі вакол Беларусі ўзьнікаюць кожную вясну. І чым бліжэй да ўгодкаў чарнобыльскай катастрофы, тым меншыя паміж імі паўзы.

Псыхоляг Міхаіл Дзернакоўскі тлумачыць гэта з прафэсійнага гледзішча. Паводле экспэрта, чалавек з падвышаным эмацыйным успрыняцьцем падзеяў фактычна запраграмаваны на розныя даты. У дадзеным выпадку — на магчымасьць паўтарэньня таго, што больш за 20 гадоў таму здарылася ў Чарнобылі:

“Гэта фэномэн “эфэкту гадавіны”, калі абвастраюцца трывожныя чаканьні трагічнай падзеі. Самае цікавае, што вельмі часта ўнутраныя чаканьні, псыхалягічная настроенасьць сапраўды правакуюць тыя ці іншыя падзеі — вядома, не ў маштабе аварый на АЭС. То бок чалавек робіцца менш упэўнены ў рэальных фактах, і калі надыходзіць чарговая каляндарная дата, падвышаецца верагоднасьць таго, што ён паўторыць той жа стэрэатып, які ў яго быў.

Такім чынам, вера ў такога кшталту рэчы, з аднаго боку, зусім не рацыянальная, а зь іншага — яна падмацоўваецца абсалютна аб’ектыўнымі фактарамі. Бо вакол гэтага будуецца ўсё функцыянаваньне чалавека. Кожны год ён адзначае пэўныя даты, кожны год адзначае пэўныя сьвяты. Зноў жа, кожны год ён адзначае і сумныя даты. І цалкам натуральна, што кожны год гэта суправаджаецца пэўным эмацыйным настроем. І зразумела, што вельмі часта самыя эмацыйныя настроі пачынаюць самарэалізоўвацца ў жыцьцёвым кантэксьце”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: БР
25.04.2008 20:12

Ещё и оппозиция по полной эксплуатирует радиофобию населения для своих политических целей. Хотя по степени "экологичности" АЭС уступают разве что газовым станциям.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ