Грамадзтва

Чаму хакейная фэдэрацыя адмовілася ад “Пагоні”?

29.04.2008 14:23

У гонар стогадовага юбілею Міжнароднай фэдэрацыі хакея ўдзельнікі хакейнага чэмпіянату сьвету, які стартуе 2 траўня ў Канадзе, адзін са сваіх матчаў згуляюць у “рэтра-форме”.


Гэтак нацыянальныя фэдэрацыі адзначаць найважнейшую для разьвіцьця хакею старонку сваёй гісторыі. Ад такой ідэі адмовілася толькі зборная Беларусі, якая на пачатку 1990-х шлях у хакейную эліту пачала пад гістарычнай “Пагоняй”. У афіцыйным тлумачэньні Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь гаворыцца пра немагчымасьць такога кроку — маўляў, да атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе Беларусь не выступала самастойнай камандай. 

Згодна з інфармацыяй Міжнароднай фэдэрацыі хакея, абсалютная бальшыня ўдзельнікаў фінальнай часткі чэмпіянату сьвету ў Канадзе з энтузіязмам адгукнулася на ініцыятыву адзначыць такім чынам юбілей фэдэрацыі.

Гаспадары чэмпіянату ў адным з матчаў выйдуць на лёд у форме 1976 году ў гонар перамогі ў першым розыгрышы Кубку Канады. Іхныя геаграфічныя суседзі, амэрыканцы, нагадаюць пра свой трыюмф на Алімпіядзе 1960-га. Дзейныя алімпійскія чэмпіёны, швэды, згуляюць у швэдрах залатога для іх чэмпіянату сьвету 1957 году. Зборная Латвіі абрала варыянт формы, у якой латышы перад савецкай акупацыяй стартавалі на Алімпіядзе 1936 году. Французы спыніліся на форме 1968 году, у якой гулялі на Алімпіядзе ў сваёй краіне — у Грэноблі. Каманда Расеі выйдзе ў швэдрах зборнай СССР 1956 году, калі тая дэбютавала на Алімпіядзе і выйграла золата. Спадкаемцамі яшчэ адной, ужо не існуючай на мапе краіны — Чэхаславаччыны — стануць чэхі, шматразовыя пераможцы ўсясьветных першынстваў і Алімпійскіх гульняў. На сайце Міжнароднай фэдэрацыі хакею разьмешчаныя выявы рэтра-формы ўсіх удзельнікаў чэмпіянату, апроч зборнай Беларусі (www.iihf.com/channels/iihf-world-championship/vintage-jerseys.html).

У офісе Беларускай фэдэрацыі хакею пацьвердзілі, што атрымлівалі запыт зь Міжнароднай фэдэрацыі. А немагчымасьць далучыцца да рэтра-кампаніі патлумачылі тым, што беларуская зборная ня мела нацыянальнай каманды да атрыманьня незалежнасьці ў 1991-м. Іншым аргумэнтам сталася тое, што форма ўзору пачатку 1990-х не захавалася, усё раздадзена гульцам. Але шмат хто сыходзіцца ў думцы, што пытаньне з спартовага перайшло ў палітычнае. Аляксандар Лукашэнка ў сярэдзіне 1990-х асабіста ініцыяваў адмову ад гістарычных сымбаляў. За выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў Беларусі сёньня прыцягваюць да судовай адказнасьці.

Ад 1993 году і цягам наступных васьмі гадоў, якраз ад пачатку ўздыму зборнай Беларусі да адной з наймацнейшых у сьвеце, віцэ-прэзыдэнтам Фэдэрацыі хакею Беларусі быў Уладзімер Беражкоў. Ён кажа, што калі ўсе зборныя знайшлі магчымасьць згадаць пра выбітныя старонкі і гісторыю свайго хакею, то пры моцным жаданьні гэта магла зрабіць і Беларусь:

“Мы пачыналі ў 1995 годзе ў форме з “Пагоняй”. Гэта быў дзяржаўны герб краіны, які красаваўся на швэдрах гульцоў зборнай. Пад «Пагоняй» мы выйгралі тры турніры, у тым ліку трапілі ў групу “Б”. І ўжо ў групе “Б” у 1996 годзе нас апранулі ў новую форму з надпісам “Belarus” лацінскімі літарамі. Напэўна, цікава было б убачыць каманду ў рэтра-форме, хоць гэтая гісторыя не такая ўжо працяглая; не глыбока ідзе каранямі ў глыбіні часу — скажам, не ў 1936 год, а ўсяго ў 1993-ці. То бок, не такое ўжо рэтра... Сёньня чытаў камэнтар Фэдэрацыі хакею, што ў іх, маўляў, не захавалася гэтая форма. Я і сам памятаю, што пераважна гэта былі пераможныя турніры, а ўмовы былі такія, што калі каманда выйграе, то майкі мы раздаём хакеістам. То бок, калі яны ёсьць, то ў прыватных калекцыях. Дакладна ведаю, што камплекту формы няма. А вось каб вырабіць гэтую форму — гэта ўжо пытаньне да Фэдэрацыі”.

Відавочна, што тым больш не засталося арыгінальных камплектаў у тых камандах, якія абралі сабе за рэтра формы 1930-х ці нават 1970-х гадоў. Аднак фэдэрацыі пайшлі на выдаткі і пашылі строі паводле гістарычных узораў.

Шматгадовы капітан зборнай Беларусі ўзору пачатку 1990-х Аляксандар Андрыеўскі кажа, што гісторыя беларускага хакея зусім кароткая ў параўнаньні зь іншымі хакейнымі дзяржавамі. Аднак ганарыцца першымі посьпехамі, якія супалі з тагачаснай сымболікай, варта:

“Так, тады была “Пагоня”, калі вы памятаеце. У мяне такіх маек было некалькі, адну нават, узгадваю, дакладна аддаў на падарунак. Але, аб'ектыўна кажучы, у нас такі кароткі хакейны пэрыяд, што выбіраць якуюсьці рэтра-форму проста не выпадае. Самі мяркуйце: у нас была адразу “Пагоня”, потым мы вярнуліся да старога герба, які ёсьць дагэтуль. Вось і ўсё. Па вялікім рахунку, у нас і выбіраць асабліва няма з чаго. Калі насамрэч узяць нашу гісторыю, то на тле ўсіх астатніх зборных яна зусім нязначная. Так, “Пагоня” была ў 1995 годзе ў Баўгарыі, калі мы выйшлі ў групу “Б”, але гэта яшчэ не была эліта. У эліту ўжо выходзілі, калі на швэдрах “Belarus” была напісана. Калі ўзяць нашых суседзяў, тых жа латышоў, то ў іх свая дзяржаўнасьць была раней, вось яны і вырашылі ў той форме згуляць. Але ж вы ж ведаеце, што Латвія, Літва, Эстонія заўсёды асобна стаялі”.

Хакейны чэмпіянат сьвету пройдзе ў Канадзе з 2 да 18 траўня. На папярэднім этапе спаборніцтваў 7 траўня беларуская зборная згуляе з супернікам, які апране рэтра-форму. Гэта будзе каманда Францыі. Беларусь усе гульні правядзе ў форме зь цяперашнім дзяржаўным гербам.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-12 (з 12)
Імя:: feo Горад:: Minsk
29.04.2008 15:28

А что ж вы хотели, если у власти манкурты, холуи в руководстве федерации хоккея Беларуси, и манкурты болелщики из агрессивно-послушного большинства беларусов...


Імя:: Полина Горад:: Гродно
29.04.2008 16:54

ПОЗОР "Белорусской" федерации хоккея! Ребята, нам за вас никогда еще не было так стыдно!


Імя:: Беларус
29.04.2008 17:03

Полина, да неужели?))


Імя:: Полина
29.04.2008 17:18

to "беларус",
Да, товарищ. Было бы странно,если бы Белорусская община Канады гордилась таким поступком "белорусских" хоккеистов, потому что, естественно, не в том дело, что формы нет и т.п., а просто "трус не играет в хоккей".


Імя:: Baracbit
29.04.2008 17:52

toПаліна.Тамбоўскі воўк табе таварыш.


Імя:: Карэн Горад:: Менск
29.04.2008 19:21

Сорам на ўвесь свет.


Імя:: Яўген
29.04.2008 19:33

Ганьба Беларусі!!!!!!


Імя:: NEO
29.04.2008 21:00

В этой стране ни у кого не осталось гордости...


Імя:: 4551 Горад:: N
29.04.2008 21:40

да что вы привязались?
ну боятся хрупкие (потому и осмотрительные) дяденьки, что их по приезде - да за пикетирование...и денег на форму тоже нету, ну - нету и все, да, на дворец есть, на форму - нет и не только сейчас нет, но в принципе нет и никогда не будет...и отвяжитесь


Імя:: Полина
29.04.2008 22:21

to Baracbit
Прошу прощения за "советизм", но некоторых людей просто не могу называть господин/спадар/Sir - и хотела бы, да язык не поворачивается


Імя:: feo Горад:: Minsk
29.04.2008 22:30

Нео. Согласен с вами, но не полностью. Гордость у оппозиционных белорусов есть и они ее демонстрируют на акциях протеста, в судах и противлении режиму Лукашенко. А вот у агрессивно-послушного большинства действительно гордость отсутствует напрочь, как и у белорусских хоккеистов, которые отказались от своего славного, обагренного кровью предков, герба "Пагоня".


Імя:: Алег
29.04.2008 23:05

Пот такими знамёнами и играть,может комуто противно!Закат над болотом-такая и игра!

Камэнтары 1-12 (з 12)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks