Грамадзтва

Чаму заўчасна паміраюць чарнобыльскія ліквідатары?

Чарнобыльская АЭС

30.04.2008 19:35

На гэтае пытаньне папрасіў адказаць міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко чарнобыльскі ліквідатар, інвалід 2 групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў.


У пакінутым сёньня ў міністэрстве запісе ў кнізе прапаноў спадар Сіліверст прапануе міністру накіраваць у Калінкавіцкі раён адмысловую мэдычную камісію, каб вывучыць сытуацыю з заўчаснай сьмяротнасьцю.

Паводле спадара Сіліверста, асабліва нізкай працягласьцю жыцьця вызначаюцца былыя вайсковыя ліквідатары. З 37 такіх ліквідатараў — адзінаццаць памерлі, сямёра — у маладым веку сталі інвалідамі, яшчэ двое — накіравалі дакумэнты ў мэдычную экспэртную камісію на прызнаньне іх інвалідамі.

Між тым толькі аднаму вайсковаму ліквідатару мэдыкі зьвязалі інваліднасьць з удзелам у мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks