Грамадзтва

Каму Бангалор, а каму бібліятэка

Мікола Статкевіч

01.05.2008 08:53

Сёньня ў Менску ўлады і апазыцыя плянуюць адзначыць Першамай. Асноўныя акцыі адбудуцца а 12 гадзіне на плошчы Бангалор і каля Нацыянальнай бібліятэкі.


Паводле старшыні афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, з нагоды сьвята пройдуць мітынгі, сходы і шэсьці. У Менску сьвяткаваньні пачнуцца мітынгам каля Нацыянальнай бібліятэкі.
 
У размове з карэспандэнтам Свабоды старшыня Савету прафсаюзаў работнікаў машынабудаваньня Валеры Кузьміч патлумачыў, чаму абрана менавіта гэта пляцоўка:
 
“Былі зроблены заяўкі. Былі прапанаваны варыянты – на Бангалор й іншыя. Абралі бібліятэку, як адзін з варыянтаў. Вялікая плошча, людзей дастаткова многа можна разьмясьціць. Працоўныя калектывы лёзунгі прынясуць з сабой. А якія яны абралі лёзунгі, пабачым. Я думаю, што гэта будуць нармальныя лёзунгі”.
 
Адзін зь лідэраў “Эўрапейскай кааліцыі”, старшыня аргкамітэту ў стварэньні Народнай грамады Мікола Статкевіч запрашае сваіх паплечнікаў узяць сёньня ўдзел у эўрамаёўцы а 12 гадзіне таксама каля Нацыянальнай бібліятэкі.
 
А як ставіцца спадар Кузьміч да таго, што да бібліятэкі прыйдуць апазыцыянэры?
 
“Калі ласка.Я ня думаю, што гэта мерапрыемства для некага. Гэта для людзей, якія паважаюць працу”.
 
Карэспандэнт: Значыць, яны могуць разгарнуць там і бел-чырвона-белыя сьцягі?
 
“Вы ведаеце, вы неяк не туды пытаньні заганяеце”.
 
Лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук сказаў, што ўлады не дазволілі правесьці маёўку ў парку імя 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка. Таму сябры прафсаюзу вырашылі не ісьці ні на плошчу Бангалор – пад партыйныя сьцягі, ні да Нацыянальнай бібліятэкі. Адносна афіцыйнай акцыі каля бібліятэкі спадар Ярашук сказаў:
 
“У пасланьні прэзыдэнта гучала гэта спэцыфічнае меркаваньне пра сутнасьць нашай улады, на што яна абапіраецца. У тым ліку на прафсаюзы. Канечне ж, не на незалежныя прафсаюзы. Пра незалежныя там гаварылася, як пра ворагаў сваёй краіны, якія нейкія санкцыі клічуць на галовы працоўных. Ёсьць такое патрабаваньне, загад з боку адміністрацыі паказаць, што менавіта на гэты шчасьлівы народ, які ўваходзіць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і абапіраецца сёньняшняя ўлада”.
 
Прадстаўнікі левых сілаў апазыцыі правядуць сёньня маёўку на плошчы Бангалор. Аляксандар Бухвостаў сказаў, што вырашана ня йсьці да бібліятэкі.
 
“Мы цьвяроза ацанілі нашы магчымасьці. У апазыцыі няма сіл праводзіць буйныя масавыя выступленьні. Былі прапановы ўзяць удзел у дзяржаўных мерапрыемствах, але са сваёй сымболікай, спрабаваць там выступаць. Але мы ацанілі, што нашых людзей будзе вельмі мала. І мы ня зможам там праявіць сябе. Хутчэй за ўсё будзе чарговае невялікае сутыкненьне, якое створыць нэгатыў адносна апазыцыйных рухаў, якія хочуць толькі псаваць сьвяты. Таму вырашана праводзіць гэтае мерапрыемства ўсё ж на Бангалор”.
 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: васіль
01.05.2008 11:49

ведаеце казку: "Было ў спадара трое сыноў... "
а на справе аказалася, што ўсе трое - дурні....
кожны асобны "лідарок" хоча быць асобна, мець нейкую вагу.... а на справе зноў пойдуць на бангалор, сабачак выгульваць...
а хто й наогул ўдоме пасядзіць...
дурні! трэба выкарыстоўваць кожную магчамасць сустрэчы з народам, як гэта робіць Статкевіч... ну, безумоўна, калі ёсць што сказаць гэтаму народу...
а калі нечага казаць, то леаш на печы сядзець. і нехта гэта ўжо прызнаў...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb