Культура

Польскі рок-гурт “Lombard” выступіў у Горадні

03.05.2008 13:22

3 траўня адзначаецца Дзень канстытуцыі Польшчы. Напярэдадні ўвечары ў Горадні выступіў польскі рок-гурт “Lombard”.


Канцэрт адбыўся на падворку побач з Генэральным консульствам РП.

Міліцыянты фільмавалі публіку, якая прыйшла на канцэрт, а таксама двух чалавек, якія выскачылі на дах і танчылі зь бел-чырвона-белым сьцягам. За апошні час гэта рэдкі выпадак, калі сярод публікі зьявіліся яшчэ два бел-чырвона-белыя сьцягі і міліцыянты не схапілі ўладальнікаў. Праўда, пры канцы беларускія сьцягі былі схаваныя.

Першым разам “Lombard” сьпяваў у Горадні амаль дваццаць гадоў таму. Канцэрт тады адбыўся ў залі, цяпер улады памяшканьня не далі.






 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Vit Горад:: Miensk
04.05.2008 01:15

Жах! “Lombard” трапіў у ножніцы палітыкаў? А я ж памятаю ў 80-х клясны канцэрт гурта “Lombard” у менскім палацы культуры МАЗ. І ніякай міліцыі. А я дык і аўтограф у Малгааты Астроўскай здолеў узяць на альбоме "Kreacje". А тут менты?! Жыць стала лепей, жыць стала весялей: шыя патаньшэла, ды менты дужэй.


Імя:: Владимир
04.05.2008 15:26

Польша желает снова приватизировать наши территории?

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks