Грамадзтва

Хакей: Калі “зоркі” не загараюцца, значыць…

06.05.2008 11:14

…яны, як мінімум, стомленыя НХЛаўскім маратонам ў барацьбе за Кубак Стэнлі.

Чарговы, чацьверты дзень на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў канадзкім Квэбэку, выдаўся надзвычай сонечным і даволі цёплым, аднак стаў у нейкай ступені “чорным” для беларускай зборнай, якая ў надзвычай важным двубоі саступіла швэйцарцам – 1:2.

Упершыню за ўсю гісторыю самастойнага існаваньня беларусы змаглі сабраць надзвычай “зорны” склад. Неверагодна ўпарты і шматабяцальны матч са швэдамі заклаў аптымістычныя ноткі ў спадзяваньні беларускіх фанаў. А прыезд пад сьцягі Курта Фрэйзэра з Манрэаля братоў Андрэя і Сяргея Касьціцыных і Міхаіла Грабоўскага, а таксама Руслана Салея з Дэнвэра практычна здымалі пытаньне наконт выйгрышу ў швэйцарцаў і магчымага выхаду ў наступны этап турніру. Але ж сабраць усіх зорак пад адных дахам – ня значыць выйграць…

Цяпер лёс беларускай зборнай у многім будзе залежаць ад заўтрашняга матчу з французамі. Малаверагодна, што падначаленыя Курта Фрэйзэра для дасягненьня станоўчага выніку заўтра адзенуцца ў бел-чырвона-белую рэтра-форму ўзору пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Хоць перад матчам Беларусь – Швэйцарыя ў шэрагах беларускіх заўзятараў былі пасланцы са сьцягамі колеру недалёкага мінулага і дня сёньняшняга. Больш таго, суседзі зь Літвы прыпасьлі зь дзясятак экзэмпляраў хакейнай экіпіроўкі з “Пагоняй”. Можна сказаць, што глядзелася яна на заўзятарах зь Вільні як сапраўднае рэтра. Прыналежнасьць хлопцаў-малойцаў да суседняй дзяржавы выдавалі толькі жоўта-зялёна-чырвоныя колеры нацыянальнага сьцяга Літвы. Праўда, усе яны, у тым ліку і расіяне ў майках СССР, і беларусы з плакатам “Молодечно”, шчыра перажывалі за беларускі хакей з надзеяй на ўдачу. Ад беларусаў яна пакуль адварочваецца.

Алесь Слуцкі, Kвэбэк

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Michal Горад:: Miensk
07.05.2008 06:40

Адмовіўшыся ад спрадвечных беларускіх колераў і сімвалаў ды выграваць? Ніколі.
Спалучэнне ж чырвонага і зялёнага ў прыродзе, мастацтве і геральдыцы дае шэрасць, а на іх кантакце ўзнікае візуальная чорная лінія. Такое спалучэнне нясе дэпрэсіўную энергетыку. Ды і на сённяшнім гербе кампазіцыйную дамінанту складае вянок, а цэнтральную частку займае дзюрка з абрысамі межаў РБ.


Імя:: То Міхал Горад:: Замежжа
12.05.2008 14:24

Такому невуку і цемрашалу, як Лука Мудзішчаў вашы аналізы і ўнёскі не даходзяць прасьцей яму талкуйце - вянок украў ад Сталіна і ён для могліцаў яму самому на пахаваньне, коляры таксама ад аднаго прусака прыладзілі другому, усё не беларускае, усё ад дурной галавы і чужога розумуб нават размаўляці не хоча на замежнай мове толькі клякоча.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks