Грамадзтва

На волю выйшаў Вячаслаў Сіўчык

08.05.2008 12:26

Зь ізалятару ў Старых Дарогах пасьля 15 сутак арышту на волю выйшаў актывіст апазыцыі Вячаслаў Сіўчык.


“Сын выглядае проста жахліва, -- кажа маці актывіста Галіна Сіўчык, якая сустракала яго каля турмы. – Бо не хапала вады, ў прыбіральню выводзілі двойчы на дзень, ноччу было немагчыма нармальна адпачываць”.

Вячаслаў Сіўчык быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел ва ўсталяваньні крыжа ў вёсцы Дражна. Гэтым крыжом мясцовыя жыхары ўшанавалі памяць жыхароў вёскі, якія загінулі ад рук савецкіх партызан падчас апошняй вайны. Пазьней крыж быў зьнесены на загад раённых уладаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Ганна Горад:: Мінск
08.05.2008 14:12

Прывітанне, Вячаслаў Сіўчык! З выхадам на Волю! Улада Вас вельмі баіцца, што ўвесь час палюе за Вамі, кідае Вас за краты! Мы з Вамі. Жыве Беларусь!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks