Грамадзтва

Хакей: Беларусам адступаць няма куды

09.05.2008 11:30

Сусьветнае першынство па хакеі з шайбай, якое праходзіць у Канадзе, паступова набліжаецца да экватару.

Бадай, самым сур'ёзным адрозьненьнем гульняў у Галіфаксе і Квэбэку ад іншых топ-турніраў такога рангу зьяўляецца тое, што тут проста па ходу зьмяняюцца прыярытэты. Наўрад ці хто мог меркаваць, што чэмпіёны сьвету з пачатку XXI стагодзьдзя – славакі – будуць весьці барацьбу за выжываньне ў кампаніі з славенцамі, а каманду Швэйцарыі ў Квэбэку ледзь ня лічаць асноўным прэтэндэнтам на адзін з камплектаў мэдалёў, хоць іх стартавая сустрэча кваліфікацыйнага раунду супраць каманды Чэхіі паказала – каманда Ральфа Кругера таксама не жалезная.

Пакуль сярод шукальнікаў узнагародаў 72-га чэмпіянатау сьветупатэнцыйна застаецца і каманда Беларусі. Хоць перамога над французамі заліковых ачкоў камандзе не прынесла, але ж падначаленыя Курта Фрэйзэра, па ўсёй бачнасьці, захоўваюць добры настрой. Праграма мінімум выкананая – прапіска ў вышэйшым дывізіёне захаваная, праграма максымум – прайсьці як мага далей. А для гэтага трэба пастарацца. Прычым выйграць усе тры матчы – з расейцамі, чэхамі і датчанамі.

Напярэдадні гульні з расейцамі, якая адбудзецца 9 траўня, беларусы правялі трэніроўку. Праўда, у іх шэрагах не было Канстанціна Кальцова і Алега Антоненкі – яны траўмаваныя. Так што іх удзел у сёньняшнім матчы пад пытаньнем.

У другой палове дня Курт Фрэйзэр разам з падначаленымі выправіўся на экскурсію ў стары горад Квэбэка. Трэба меркаваць, што цёплае травеньскае надвор`е і станоўчы псыхалягічны зарад пасьля перамогі над францускім легіёнам пойдуць гульцам толькі на карысьць.

Алесь Слуцкі, Квэбэк

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: ыыы Горад:: ММММ
12.05.2008 14:17

Сапраўды ж Лукашэнка казаў, што танкі НАТО праз яго на Масву не пройдуць, будзе іх біці гумовымі шайбамі ды дзеравянымі клюшкамі разам з наёмнымі хакеістамі з усяго Сьвету.Яшчэ ён добра ў більярд гуляе з беларускамі нават вынікі цудоўныя...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ