Палітыка

Дзень герба і сьцяга ў Горадні: "для дыктафона лепш не гаварыць"

11.05.2008 19:54

Сёньня ў Беларусі адзначаўся Дзень дзяржаўнага герба і сьцяга. У Горадні на плошчу перад гарвыканкамам былі сабраныя тысячы людзей.

Старшыня выканкаму Аляксандар Антоненка нагадаў, што цяперашнія герб і сьцяг зьявіліся пасьля травеньскага рэфэрэндуму 1995 году. Ніхто з прамоўцаў не ўзгадаў пра бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”, якія сталі сымболямі незалежнай Беларусі.

Па сьведчаньні лідэру руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча (ён працаваў некалі намесьнікам старшыні гарвыканкаму), бел-чырвона-белы сьцяг, які вісеў над гарадзенскім гарвыканкамам, пасьля рэфэрэндуму быў перададзены ў музэй. Вось што расказалі гарадзенскія мінакі пра сваё стаўленьне да Дня герба і сьцяга.

Спадарыня: “Пра сьвята ведаю, таму што дзеці ходзяць. А ўвогуле ня ведаю, ці ёсьць неабходнасьць у такім сьвяце. Таму што пачыналі пры адным сьцягу, працягваем пры другім”.

Карэспандэнт: “Вы сказалі: дзеці ходзяць. Яны ходзяць на плошчу каля помніка Леніну адзначаць сьвята?”

Спадарыня: “Так, на плошчу”.

Карэспандэнт: “А што школьнікі гавораць пра гэта?”

Спадарыня: “Яны нічога пра гэта не гавораць, маўчаць звычайна. Іх жа сагналі, прымусілі прыйсьці, што яны могуць сказаць?”

Малады спадар: “Не адзначаю і ніколі ня чуў пра такое сьвята”.

Маладая спадарыня: “Канешне, чулі пра яго, але больш няма чаго сказаць”.

Малады спадар: “Шчыра кажучы ня ведаю такога сьвята, але напэўна яно важнае, калі нехта арганізоўвае сьвяткаваньне”.

Маладзён: “Ведаю: ёсьць такі дзень, але для мяне ён не зьяўляецца настолькі важным, каб я яго адзначаў”.

Маладая спадарыня: “Пра такое сьвята ведаем, але не адзначаем”.

Яе сябра: “Не, таксама не адзначаю”.

Спадар: “Ну, канешне, я лічу яго важным, для любой дзяржавы герб і сьцяг — гэта важна, гэта гонар чалавека, твар яго”.

Малады спадар: “Не, мы ня ведалі, што будзе сьвята”.

Маладзён: “Для сябе я не лічу яго важным. Чаму? Ведаеце: у гэтай краіне гаварыць лепей без дыктафону”.

Малады спадар: “Гэтае сьвята нібы вядомае, мы чулі пра яго, што адзначаецца дзень герба і сьцяга нашага. Але канкрэтна адзначаць, то не адзначалі, канешне, ніколі”.

Другі малады спадар: “Не, я пра гэтае сьвята ня знаў увогуле, каб вы мне не сказалі. А наконт важнасьці, дык для мяне яно ня важнае”.

Маладзён: “Я ведаю гісторыю нашага герба — старога і новага, а таксама гісторыю цяперашняга і нашага старога беларускага сьцяга. А ўвогуле трэба зрабіць штосьці нэйтральнае”.

Маладая спадарыня: “Я, шчыра кажчы, дзень герба і сьцяга сёньня не адзначаю, нават часта забываюся, ня памятаю дакладнай даты. Таму што для мяне сёньняшнія герб і сьцяг — недарэчная спадчына савецкіх часоў, як, напрыклад, тыя ж хрушчоўкі, калгасы, тое, пра што ня хочацца ўспамінаць лішні раз, таму я не сьвяткую”.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: ССС Горад:: Замежжа
12.05.2008 06:49

Агідна чытаць такія рэпартажы з сьвята недабітых сталіністаў і вясковых невукаў -
вынікі іхняга кіраваньня ў Беларусі прэзыдэнта сталініста не жадаюць бачыць ва ўсіх цывілізаваных краінах, а беларусам заразна хворым на сталінізм увалілі ў ЭЗ драконаўскія цэны на візы, каб адбіцца ад здурэўшага цэлага народу і правадыра.
Сталінскі сьцяг, герб і начальнік, што раскрадае ўвесь бюджэт краіны праз асабісты бюджэт ды гойсае па лёдзе з дзеравяным калком у руках за куском гумы. Да яго і Сталіна ў беларусаў не было дзяржавы, герба , сьцяга - гэта інтэлектуальны ўзровень вясковага барана.


Імя:: alesj Горад:: swetl
12.05.2008 09:26

shanouny ccc ludzi dobra skazli a wy siadzize tam i kwakaeze jie u miane adzin taki

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks