Алег Гулак зьмяніў Тацяну Процьку на пасадзе старшыні БХК
12.05.2008 14:58
Сход прадстаўнікоў Беларускага Хэльсынскага камітэту абраў новага старшыню.
Ім стаў праваабаронца Алег Гулак, які з 2002 года працаваў выканаўчым дырэктарам БХК, а апошнія паўгода выконваў абавязкі старшыні арганізацыі.
“Я сама падала заяву аб сыходзе, трэба даваць дарогу маладым”, -- пракамэнтавала сваю адстаўку Тацяна Процька і паведаміла, што не сыходзіць з арганізацыі.
Падрабязнасьці пазьней у эфіры і на сайце Свабоды.
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы