Палітыка

“El País”: FARC спрабавалі набыць зброю ў Беларусі

Уга Чавэс уручае Аляксандру Лукашэнку Ордэн Вызваліцеля, 9 сьнежня 2007 г.

12.05.2008 18:47

Паводле газэты, “Вэнэсуэла была пасярэднікам між паўстанцамі і ўсходнеэўрапейскімі гандлярамі зброяй у набыцьці ракет "зямля-паветра".


"Прэзыдэнт Чавэс вёў размовы зь беларускімі ўладамі пра магчымасьць дасылаць зброю паўстанцам”, – паведаміла ў суботу гішпанская газэта “El País”.

У кампутары забітага ў сакавіку аднаго з паўстанцкіх лідэраў Рауля Рэеса захаваўся электронны ліст Івана Маркеса, кіраўніка паўстанцкага руху, датаваны 8 лютага 2008 году. Газэта цытуе часткова закадаваны ліст:

“Беларускі сябар прапанаваў яму апрацаваць пакет шляхам чорнага рынку, каб пазьбегчы праблем. 17 гэтага месяца у Каракас прыедзе высокі прадстаўнік гэтага сябра, каб удакладніць сьпіс. Анёл папрасіў нас прысутнічаць, для таго каб асабіста сустрэцца з дэлегатам. Гэта вельмі важна”.

Анёл – псэўданім Чавэса”, піша газэта. “Сябар – гэта Віктар Шэйман, сакратар Рады бясьпекі Беларусі і вельмі блізкі да Аляксандра Лукашэнкі асоба. Шэйман быў адным з тых, хто прасоўваў кантракты на пастаўку зброі ў Вэнэсуэлу на суму ў 720 млн. еўра, якія былі падпісаны летась", — сьцьвярджае газэта. 

Нагадаем, што 15-19 лютага адбыўся афіцыйны візыт у Вэнэсуэлу беларускай дэлегацыі на чале зь дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Віктарам Шэйманам.

Паводле “El País”, у кампутарных пасланьнях узгадваліся іншыя магчымыя крыніцы паставак зброі (у прыватнасьці, ракетаў зямля-паветра) для паўстанцаў, у тым ліку і праз аўстралійскіх нелегальных гандляроў.

Тым часам, у інтэрвію газэце “The Wall Street Journal” вэнэсуэльскі пасол у Злучаных Штатах Бэрнарда Альварэс заявіў, што знойдзеныя ў кампутары Р.Рэеса файлы – фальшывыя і “зьяўляюцца спробай дыскрэдытаваць вэнэсуэльскі ўрад”.

У той жа час, прадстаўнікі выведкі ЗША паведамілі газэце, што ўпэўненыя ў сапраўднасьці здабытых кампутарных файлаў, якія паказваюць цесныя сувязі паміж Чавэсам і калюмбійскімі паўстанцамі.

Паўстанцкі рух вядзе змаганьне ўжо 40 гадоў. Напачатку за ім стаяла баявое крыло Кампартыі, але з часам, калі стала відавочна, што паўстанцы скацілася да наркагандлю і бандытызму, камуністы разарвалі з ФАРК.

У рэакцыі на паведамленьні беларускіх мэдыяў пра публікацыю ў "El País”,  дзяржаўны сакратарыят бясьпекі назваў інфармацыю газэты "домысламі".

 

"Несур'ёзна зьвяртаць увагу на розныя домыслы, да распаўсюду якіх падключыўся і гішпанскі друк", - гэтак у прэсавай службе дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі пракамэнтавалі БелаПАНу паведамленьне "El Pais".
 

Прадстаўнікі Рады бясьпекі Беларусі спаслаліся на папярэджаньні вэнэсуэльскага прэзыдэнта Уга Чавэса, які казаў, што Злучаныя Штаты арганізуюць укіданьне ў СМІ такога псэўдакампрамату, каб дыскрэдытаваць кіраўніцтва Вэнэсуэлы.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Сяржук
13.05.2008 00:19

Гэй там на шхуне! Гэта ўсё цiкава, але цiкавей iншае. Чаму няма навiны пра тое, што пад кiраўнiцтвам Пазьняка будзе стварацца АНТЫЖАДОБIНСКI (антырэжымны) сьпiс? Гэта ўжо пайшла сур`ёзная размова з шакаламi. Дадайце калi ласка навiну на старонкi Свабоды! Апошнi выступ на Сойме. Не замоучвайце. Гэта патрэбна усiм!


Імя:: To:Сяржук Горад:: ВКЛ
13.05.2008 07:56

Найбольш цікава цяпер тое што пан прэзыдэнт
надумаўся гандляваці зброяй з тэрарыстамі і наркамафіяй ў Лацінскай Амэрыцы праз клоўна Хуго Чавэса пад носам у ЗША - у выніку ў Лондане яму арыштавалі 1,5 млрд даляраў ад Анёла, а ў Нью Ёрку аж за 1 млрд даляраў для Анёла атрыманых ад чэкіста з Крамля на нафтавыя спэкуляцыі на рынку ЗША. Аб гэтым трэба паразмаўляці, бо такія як В. Шэйман нават не маюць ніякага разуменьня як робіцца чорны гандаль зброяй, ці спэкуляцыі нафтай і чаму на міліярд абакралі бюджэт РБ, бо грошай пан прэзыдэнт не выцягне з банку ЗША хоць і усіх дыпляматаў ЗША павыганяе.
Беларускі народ мае права бараніцца ад расейскіх акупантаў гэнэралаў і іхняй каланіяльнай палітыкі. Ваш начальнік ужо даўно працуе пад кантролем расейскіх чэкістаў і яшчэ ім плаціць за сьпісы беларусаў для ліквідацыі ў час Х, таму патрыётам Беларусі трэба падрыхтавацца для узбройнага супраціву каляністам калі яны надумаюць па сьпісу Жадобіна растрэльваць людзей цішком як гэта рабіў прэзыдэнт.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb