Грамадзтва

Моладзевая акцыя ў Менску: два затрыманыя

15.05.2008 21:49

Глеб і Зьміцер, два актывісты незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Бунт”, якія прасілі не называць іх прозьвішчаў, былі затрыманыя байцамі спэцназу міліцыі каля гандлёвага дому “На Нямізе”.

Разам з затрыманымі быў карэспандэнт газэты “Наша ніва” Яраслаў Сьцешык.

Маладыя людзі спрабавалі правесьці сярод мінакоў апытаньне, ці падобныя дыктатары адзін да аднаго.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Беларуска
15.05.2008 23:16

Паважаная "Свабода"! Дзякуем за паведамленне! Толькі акцыя была праведзена, а не спрабавалі правесці! Гэта вялікая розніца! Маладыя людзі праводзілі апытанне. Мінакам прапаноўвалася даць адказ на пытанне "Ці падобныя гэтыя людзі?", ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш. Трэба зазначыць, што людзі вельмі жыва рэагавалі на малюнкі, смяяліся. Адказ "Не падобныя" даў толькі 1 (!) чалавек з паўсотні апытаных.

Таксама бунтаўцы раздавалі ўлёткі, дзе паведамлялася з тэкстам "На вуліцы - 2008 год, але наша краіна ізноў знаходзіцца пад акупацыяй. Толькі ворага ўжо ўнутранага - лукашызму. Не здрадзім жа памяці нашых продкаў. Наш абавязак - вызваліць Беларусь ад дыктатуры. Перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм! Далучайся да негвалтоўнага супраціву!"

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks