Грамадзтва

Акцыя на Дзень салідарнасьці прайшла без затрыманьняў

16.05.2008 18:19

Сёньня ў Менску адбылася акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей” з нагоды Дня салідарнасьці.


А 6-й вечара на Кастрычніцкай плошчы сабралося каля паўсотні актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Сярод іх быў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху. Яны прыйшлі з партрэтамі Андрэя Кіма, Зьмітра Лісяенкі, Сяргея Парсюкевіча. Акцыю прысьвяцілі справе, якую назвалі "справай 14-ці". Яшчэ трох актывістаў будуць судзіць па гэтай справе 23 траўня. Яны таксама прыйшлі на плошчу і выказалі ўсім падзяку. 

Супрацоўнікі міліцыі з самага пачатку акцыі абвясьцілі, што акцыя несанкцыянаваная і заклікалі яе ўдзельнікаў разысьціся. Намесьнік кіраўніка Цэнтральнага РУУС даволі нэрвова і груба рэагаваў на прысутнасьць журналістаў.

Прысутных спэцназаўцаў у форме было спачатку значна менш, чым удзельнікаў акцыі. Яны выклікалі падмацаваньне і зрабілі так званую "зачыстку" – людзей выдалілі ў плошчы ў бок дзяржаўнага цырку на вуліцы Янкі Купалы. У выніку абышлося без затрыманьняў. Моладзь некалькі разоў яшчэ спрабавала прарвацца на плошчу, але гэта не дало ніякага плёну. На гэтым акцыя скончылася.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks