Эканоміка

Пачаўся беларуска-літоўскі эканамічны форум

21.05.2008 10:18

За першыя 4 месяцы году таваразварот паміж Беларусьсю і Літвой параўнальна з мінулым годам узрос на траціну. Гэтую лічбу назваў журналістам амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімер Дражын перад адкрыцьцём у Менску 4-га беларуска-літоўскага эканамічнага форуму.


Дражын паведаміў, што на літоўскім рынку па-ранейшаму карыстаюцца папулярнасьцю трактары Беларусь, аўтамабілі МАЗ, апошнім часам літоўцы з задавальненьнем купляюць беларускую мэблю. Журналісты спыталі ў Дражына, ці паўплываюць на гандлёвыя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі санкцыі, якія ўвялі ЗША супраць Беларусі. На гэта Дражын адказаў: “Я папрасіў бы вас гэтыя пытаньні сёньня не зьвязваць. ЗША гэта адно, Літва – гэта іншае. У нас з Літвой ідзе двухбаковы стваральны працэс”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb