Грамадзтва

Э.Зэльцэра вінавацяць у кантарабандзе наркотыкаў

28.05.2008 13:38

Супраць грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра КДБ Беларусі завяло крымінальную справу за кантрабанду наркотыкаў. Пра гэта паведаміў Інтэрфакс.



“Абвінавачаньне яму яшчэ не выстаўлена, але справа заведзена. Э. Зэльцэр праходзіць у ёй як падазроны ў правозе і кантрабандзе наркотыкаў. Як гэта пракамэнтаваць? Лічу гэтыя падазрэньнямі неаюгрунтаванымі. Калі пад наркотыкамі разумець тыя лекі, якія ён ужывае і возіць з сабой, паколькі без іх ня можа абысьціся, то што тут камэнтаваць?”, - завіў адвакат Зьміцер Гарачка.

Грамадзяніна ЗША раней вінавацілі ў выкарыстаньні заведама падробных дакумэнтаў.

Эмануіл Зэльцэр цяжка хворы. Я ліку яму патрэбныя лекі, якія ў Беларусі не вырабляюцца. Раней Зьміцер Гарачка паведамляў, што ягоны падабаронны не атрымлівае ў ізалятары КДБ усіх патрэбных яму лекаў. “Ён скардзіцца на дрэнны стан здароўя і зьнешне сапраўды выглядае значна горш, чым адразу пасьля арышту”, -- кажа Зьміцер Гарачка.

ЗША не аднойчы заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Э.Зэльцэра на “гуманітарных падставах”. “ЗША глыбока заклапочаныя станам здароўя амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, якога затрымалі ў Беларусі”, — гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.


КДБ затрымаў Э.Зэльцэра 12 траўня ў аэрапорце “Менск-2”

Эмануіл Зэльцэр быў адвакатам грузінскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, які памёр у Лёндане. Эмануіл Зэльцэр прыляцеў у Беларусь як абаронца інтарэсаў ангельскага бізнэсмэна Джозефа Кея, сваяка і спадкаемцы памерлага грузынскага міліянэра Б.Патаркацышвілі. Сваякі Патаркацышвілі абвінавацілі Джохефа Кея і ягонага адваката Эмануіла Зэльцэра ў падробцы тэстамэнту. Але 14-га траўня суд Тбілісі пацьвердзіў праўдзівасьць дакумэнтаў адносна правоў Джозефа Кея.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Ден
28.05.2008 15:56

Пора бы со стороны Штатов применить такие же меры. Отловить за бугром на конференции или еще где лукашиста типа Наумова или еще кого, обвинить в такой же ерунде и на Гуантаному отправить.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb