Грамадзтва

У лес… па самагон

29.05.2008 12:17

14 тон брагі, 450 літраў самагону, 36 мяхоў мукі. Такі «ўлоў» супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету ў Іжскім лясьніцтве Вілейскага раёну.


Лясны гарэлачны завод быў арганізаваны трыма жыхарамі Радашковічаў, паведамляе Інтэрфакс. Адкідамі самагонаварэньня забруджаныя 22 соткі лесу.

Лясную вытворчасьць гарэлкі разбурылі, а ў дачыненьні да яе арганізатараў склалі адміністратыўныя пратаколы. Іх могуць прыцягнуць і да крымінальнай адказнасьці паводле артыкулу «Забруджваньне лесу». У такім выпадку ім будзе пагражаць пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
29.05.2008 16:03

Хіба гэта "ўлоў"?Вось па Белавежскай пушчы "ўлоў" за "ўловам".Цэлыя мініпрадпрыемствы па самагонаварэньню.Гэлікоптэрамі вышукуюць,знойдуць,зьнішчуць,а праз тыдзень зноў як стаялі так і стаяць.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb