Грамадзтва

"Улада рыхтуе “чорны піяр”

29.05.2008 14:23

Супрацоўнікі КДБ 28-га траўня затрымалі і дапыталі старшыню Берасьцейскай абласной філіі партыі БНФ Зьмітра Шыманскага.


Пасьля допыту супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантроля забралі ў актывіста 1700 даляраў, нібыта “каб праверыць, ці ня ёсьць грошы фальшывымі”, а таксама запатрабавалі прадставіць дэклярацыю аб прыбытках за апошнія 5 гадоў.

Зьміцер Шыманскі патлумачыў ціск на яго жаданьнем ўладаў скампрамэтаваць апазыцыю напярэдадні восеньскіх парлямэнцкіх выбараў. Раней актывіст заяўляў пра намер вылучацца кандыдатам ў дэпутаты парлямэнту.

“Падчас гутаркі са мной ўвесь час працавала відэакамэра. Не выключаю, што гэтыя кадры з’явяцца ў чарговым “пасквілі” пра апазыцыю. Бо даў жа кіраўнік дзяржавы загад разабрацца, “адкуль у іх грошы”, -- мяркуе Зьміцер Шыманскі.

Паводле спадара Шыманскага, ён прыехаў у Менск, каб набыць добры кампутар, неабходны для выпуску друкаваных выданьняў, якія выпускаюць у Берасьці шэраг грамадзкіх арганізацый.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
29.05.2008 15:28

Лухта і брыдотныя паводзіны - стрыжань нашай улады. Але... Вы (прадстаўнікі апазіцыйных партый) цудоўнае тое ведаеце. Ну тады навошта даваць падставы на гэтую "рэжысуру"?

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb