Грамадзтва

“Дыктатура будзе, пакуль кожны ня ўсьвядоміць сваёй адказнасьці”

02.06.2008 15:43

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня пісьменьніца Cьвятлана Алексіевіч паставіла пытаньне: на што ў душы беларуса абапіраецца дыктатура?


Меркаваньне пісьменьніка Валянціна Тараса, які ў траўні таксама быў нашым грамадзкім рэдактарам:

Тарас: “Дыктатура трымаецца перадусім на нас, на нас саміх. З нашай маўклівай згоды, з нашага страху. З нашых меркаваньняў, што, можа, “само абыдзецца, размые час гэты рэжым”. Але нішто само не адбываецца, і пакуль кожны чалавек і грамадзтва ў цэлым не ўсьвядомяць сваёй адказнасьці за тое, што робіцца ў нашай дзяржаве — дагэтуль дыктатура будзе панаваць і, больш за тое, станавіцца больш нахабнай.
Дыктатура трымаецца на нас саміх. З нашай маўклівай згоды, з нашага страху.

Зь іншага боку, ведаеце, вельмі цяжка і немагчыма патрабаваць ад усіх людзей, каб яны былі героямі. Здаецца, Бэртольд Брэхт сказаў: “Гора той краіне, якая патрабуе герояў”. Людзі маюць жыць звычайным чалавечым жыцьцём — гадаваць дзяцей, будаваць, працаваць. Быць героем здольныя толькі адзінкі.

Толькі выхоўваючы грамадзтва, можна падвесьці людзей да такога стану, калі яны — ня робячы ніякага геройства, ня кідаючыся на дот — проста ў пэўны момант выйдуць на вуліцу. Усе разам — ня жменька ў 2 тысячы, а 200 тысячаў. Выйдуць і скажуць — мы гэтага больш ня хочам. І тады іх паслухаюць”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
02.06.2008 17:06

Добра сказана. Дзякуй. Але адносна герояў.
Ня трэба многа герояў, але трэба каб КОЖНЫ чалавек думаў, аб будычым жыцці сваіх дзяцей і, як ён , сёння можа ўплываць на лёс сваіх дзяцей, ШТО зрабіць сёньня? І рабіць ГЭТА сёньня.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks