Палітыка

ЗША і Эўразьвяз асуджаюць афіцыйны Менск

10.06.2008 18:54

ЗША і Эўразьвяз асуджаюць дзеяньні афіцыйнага Менску ў дачыненьні да дыпляматычных місій. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках саміту ЗША-Эўразьвяз, які адбыўся сёньня ў славенскім горадзе Брдо.


У сакавіку МЗС Беларусі запатрабаваў скараціць пэрсанал пасольства ЗША да 17 чалавек, ў траўні на патрабаваньне МЗС штат амэрыканскай амбасады быў скарочаны да 4 чалавек.

«Мы асуджаем прымусовыя меры, прынятыя супраць дыпляматычных прадстаўніцтваў у Беларусі» - гаворыцца ў супольнай заяве. Эўразьвяз і ЗША таксама заклікалі ўлады Беларусі «безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітзьняволеных».
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Віталь
11.06.2008 08:09

"А Васька слушает, да ест".


Імя:: Bibik Горад:: Riga
11.06.2008 11:35

Так,так Беларуссю к!руе Васька.Але прыдзецца кал!сц! з суседзям! дружыць, але ужо бяз Васьк!.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb