Палітыка

БНФ: партыйны крызіс ці партыйная дэмакратыя?

16.06.2008 11:10

Сойм Партыі БНФ выключыў з партыі намесьніка старшыні Алеся Міхалевіча. Ці пагражае БНФ і апазыцыйнай кааліцыі раскол перад парлямэнцкімі выбарамі? ТЭМА ДНЯ.

14 чэрвеня Сойм Партыі БНФ разгледзеў пытаньне аб выключэньні з партыі намесьніка старшыні Алеся Міхалевіча. Разгляд ініцыявалі старшыня камісіі ўнутрыпартыйнага кантролю Юры Хадыка і сябра Сойму Пётра Садоўскі.

Нагодай для разгляду “справы Міхалевіча” стала ягонае  інтэрвію газэце «Салідарнасьць», у якім палітык рэзка крытыкаваў частку кіраўніцтва партыі.

Паводле старшыні партыі Лявона Баршчэўскага, Міхалевіч “адмовіўся выконваць ужо прынятыя рашэньні Сойму і адмовіўся нават азнаёміцца з загадам старшыні партыі аб функцыянальных абавязках намесьнікаў старшыні”. У часе галасаваньня за выключэньне Міхалевіча з Партыі БНФ прагаласавалі 24 чалавекі, супраць — 19. Чатыры бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.
Адзін зь сяброў Сойму ў знак пратэсту дэманстратыўна сапсаваў бюлетэнь і адмовіўся галасаваць.

Міхалевіч — далёка ня першы...

Выключэньне з Партыі БНФ намесьніка партыйнага старшыні Алеся Міхалевіча — гэта ня першы падобны выпадак у Беларусі. Пра гісторыю расколаў і выключэньняў у партыйных шэрагах.


Рэгіянальныя актывісты пра рашэньне сойму БНФ

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Рыгор Кастусёў паведамляе, што ў сваёй справаздачы крытыкаваў дзеяньні кіраўнікоў БНФ, якія прывялі да выключэньня з партыі Алеся Міхалевіча.


А. Кароль: “Гэта звужэньне дэмакратыі ў асяродку партыйных структур”

Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што ў БНФ існуюць прынцыповыя разыходжаньні наконт адзінства партыі і ўсёй апазыцыі на пэўных прынцыпах і пад пэўныя асобы.


В. Івашкевіч: “Трэцяга Беларускага фронту ня будзе”

"Наяўнасьць у кіраўніцтве БНФ нефармальнай фракцыі з людзей, якія бегаюць па ўказаньні ў штаб Мілінкевіча, стварае сытуацыю, калі фронту цяжка канструктыўна працаваць".


Ю.Чавусаў: “Мы маем справу з барацьбой за ўладу”

Палітоляг Юрась Чавусаў так ацэньвае выключэньне з Партыі БНФ намесьніка старшыні партыі Алеся Міхалевіча.


А.Міхалевіч: “Партыя была і ёсьць маёй айчынай”

Выключаны з партыйных шэрагаў на паседжаньні Сойму Партыі БНФ Алесь Міхалевіч у інтэрвію “Свабодзе” заявіў, што гэтае рашэньне для яго было абсалютна нечаканым.



Ю. Губарэвіч: “Выключэньне Міхалевіча не адбылося”

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ю.Губарэвіч перакананы, што паводле статута галасоў для выключэньня з партыі А.Міхалевіча не хапіла, і той застаецца сябрам ПБНФ.



В. Вячорка: “Расколу ў БНФ няма”

Выключэньне Алеся Міхалевіча з Партыі БНФ першы намесьнік старшыні партыі Вінцук Вячорка назваў “завяршэньнем непрыемнага разбуральнага працэсу, які падточваў партыю”.


Берасьцейскія сябры БНФ супраць выключэньня Міхалевіча з партыі


Рада Берасьцейсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ ухваліла зварот да сойму партыі прыпыніць рашэньне аб выключэньні з партыі Алеся Міхалевіча.


Алесь Міхалевіч выключаны з Партыі БНФ

Рашэньнем Сойму партыі ад 14 чэрвеня 33-гадовы намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч выключаны зь яе шэрагаў.
 


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Генадзь Горад:: Масква
16.06.2008 12:23

Сумна самое выключэньне Мшхалевіча, але ня меньш сумная ягоная пазыцыя ,як раскольніка. Ва ўмовах акупацыі Беларусі ня можа быць іншай пазыцыі. як маналітнасьць фронта.


Імя:: seryj Горад:: Берлин
16.06.2008 12:45

Возятся как мыши, вместо объединения и работы с людьми. Ну и как пропагандистам с БТ не поверить? Партийцев волнует только одно - распределение финансовых потоков в их карманы. рИ


Імя:: Фильтр-512
16.06.2008 15:42

Борщевский со своими путаными объяснениями напоминает Янаева с дрожащими руками в 1991-м. Только ГКЧП чуток поболе внимания уделило букве закона, вечерковцы же прут прямо по грядкам. Хватит ли рядовым фронтовцам гонора и доблести осадить "путчистов" или в очередной раз сглотнут обиду?


Імя:: Я Горад:: Смаргонь
16.06.2008 22:29

seryj,
а вас родны мой на матчынай мове размаўляць не вучылі ў школе?


Імя:: Вячак да Генадзя Горад:: з Берасьця
17.06.2008 00:45

Яшчэ да Міхалевіча раскольнікі былі ў БНФ,як толькі Пазьняк падаўся ў вымушаную эміграцыю дык пачаўся дзелёж.Нагадвае сумна вядомы ЦК дзе ніхто нікога не крытыкаваў,а моўчкі рукапляскалі.


Імя:: Gleb Горад:: Orsha
17.06.2008 05:49

Вечорка не нравился, Борщевский не нравится. Только он самый хороший, самый умный. Так и хочется стать Президентом.
Хотя бы когда-нибудь пострадал от существующей власти. Самый известный скандалист в БНФ. Но скандалит не с существующим режимом (так как опасно), а с руководством партии. И только потому что страшно хочется быть начальничком.
Ну если у тебя так много поклонников- создай свою партию. Смотришь и маленьким боссом будешь. Тоже приятно.


Імя:: Вітаўт
17.06.2008 14:28

Міхалевіча выкінулі правільна. ШТО ЁН КАНКРЭТНА ЗРАБІЎ ? Нічога! Але актыўна займаецца палітычным бізнесам. У Польшчы часцей чым у Беларусі.Бізнесмен тыповы, а не змагар за Беларусь. А як ён "падняў" народ у сваім Пухавіцкім раёне , што там ёсьць нашае,якая грамадзянская актыўнасьць ? Аніякая!
Маладзёнам. "пагонамі начальніка" і нават рознымі флэш-пікетамі дэмакратычнай Беларусі не дасягнем .
Розум, самаахвярнасьць, эфектыўная дзейнасьць.
Малады Беларус! Рабі нешта канкрэтнае. Нават дапамога жыхарам дому ў змаганьні з ЖЭСам - гэта пачатак эфектыўнай палітыкі.
Дапамагай людзям і яны пойдуць за табой !
Змагар

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb