Палітыка

В. Вячорка: “Расколу ў БНФ няма”

16.06.2008 11:46

Выключэньне А.Міхалевіча з Партыі БНФ намесьнік старшыні партыі В.Вячорка назваў “завяршэньнем непрыемнага разбуральнага працэсу, які падточваў партыю”.



“Ніякіх расколаў і новых крызысаў тут няма. Гэта элемэнтарнае навядзеньне парадку напярэдадні вельмі важных палітычных кампаніяў, калі палітычная партыя павінна быць рэальна згуртаванай. Я не думаю, што будуць нейкія дэмаршы. Рэч у тым, што канкрэтныя прэтэнзіі да спадара Міхалевіча выказваліся даўно, і на папярэднім Сойме старшыня партыі Лявон Баршчэўскі сказаў, што пасьля парушэньняў Міхалевіча, якія падрываюць дысцыпліну ў арганізацыі, ён не бачыць магчымасьці знаходзіцца зь ім у адной партыі”.

Паводле В. Вячоркі, Міхалевіч застаецца сябрам грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і за ім захаваецца акруга на будучых выбарах у парлямэнт: “Мы перакройваць з такой цяжкасьцю ўзгодненую схему акругаў ня будзем, тут нам важней паразуменьне аб’яднаных дэмакратычных сілаў”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb